wd wp Пошук:

Грынвіцкая абсерваторыя

Грынвіцкая каралеўская абсерваторыя (англ.: Royal Observatory, Greenwich, раней Royal Greenwich Observatory (RGO), код «000») — асноўная астранамічная арганізацыя Вялікабрытаніі, з дзяржаўным фінансаваннем. Арганізавана ў 1675 г. каралём Карлам II для ўдакладнення жыццёва важных для мараплаўцаў каардынат і спачатку размяшчалася ў прадмесце Лондана Грынвічы. Паясны час вылічваецца ад грынвіцкага мерыдыяна, які праходзіць праз абсерваторыю. У 1953 г. вялікая частка абсерваторыі пераведзена з будынкаў, спраектаваных Крыстаферам Рэнам, у познесярэднявечны замак Хёрстмансо (70 км на паўднёвы захад).

Зноскі

  1. National Heritage List for England
  2. Howse D. Greenwich Time and the Longitude (1997) — Лондан: Phillip Wilson Publishers Ltd, 1997. — С. 42.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·1675 год у Еўропе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Крыстафера Рэна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Грынвіч
Катэгорыя·Астраномія ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1675 годзе
Катэгорыя·Астранамічныя абсерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных