wd wp Пошук:

Артур Джон Эванс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эванс.

Артур Джон Э́ванс (англ.: Arthur John Evans; 8 ліпеня 1851, Нэш-Мілз, Хартфардшыр, Вялікабрытанія — 11 ліпеня 1941, Юлберы, Оксфардшыр) — англійскі археолаг.

Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт і Гётынгенскі ўніверсітэт. У 1884—1908 гг. у музеі Ашмала ў Оксфардзе. З 1909 г. прафесар Оксфардскага ўніверсітэта, у 1916—1919 гг. прэзідэнт Брытанскай акадэміі.

У 1893—1930 гг. (з перапынкамі) вёў раскопкі на востраве Крыт, дзе выявіў рэшткі Кноскага палаца. Знойдзеныя рэчы дазволілі даследаваць невядомую раней культуру, якую Эванс назваў Мінойскай (ад імя легендарнага цара Мінаса, гл. Крыта-мікенская культура). У сваёй працы «Палац Мінаса ў Кносе» (т. 1-5, 1921-36) сістэматызаваў знойдзеныя помнікі старажытна-крыцкай культуры і зрабіў яе храналагічную перыядызацыю, якая прынята і ў сучаснай гістарычнай навуцы; рэканструяваў дзяржаўны лад крыцкага грамадства.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Sir Arthur Evans // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  4. LIBRIS — 2007. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118685562 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1851 годзе
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хартфардшыры
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Ганаровыя дактары
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Археолагі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі ў Оксфардшыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Брытанскай акадэміі
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Памерлі 11 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Коплі