Мінас (грэч.: Μίνως) — легендарны цар Кноса (на в-ве Крыт), герой шматлікіх грэчаскіх міфаў, у т.л. пра Тэсея і Мінатаўра, Дэдала і Ікара.
Лічыўся сынам Зеўса і Еўропы. Старажытнагрэчаская гістарычная традыцыя прыпісвае яму стварэнне першага на Крыце заканадаўства і магутнай марской дзяржавы, якая ў 17—15 ст. да н.э. панавала на Эгейскім моры. Сучасная гістарыяграфія ўмоўна падзяляе старажытную гісторыю Крыта на 3 мінойскія перыяды (ад імя Мінаса).
Гл. таксама Мінойская цывілізацыя