wd wp Пошук:

Арсень Міхайлавіч Дваранін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дваранін. Арсень Міхайлавіч Дварані́н (Дваронін) (13 сакавіка 1949, в. Малыя Краглі, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Малыя Краглі Дзятлаўскага раёна ў сялянскай сям’і, у якой было чацвёра дзетак. Пасля заканчэння Жукоўшчынскай васьмігодкі ён паступіў у Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. Дыпломнай работай студэнта-выпускніка быў архітэктурны праект, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Ён экспанаваўся ў 1969 годзе на ВДНГ у Маскве і атрымаў сярэбраны медаль. Пасля заканчэння тэхнікума Арсень Дваранін працаваў архітэктарам у Брэсцкім праектным інстытуце «Белдзяржпраект»[1].

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1977 годзе[2]. Яго дыпломнай работай быў праект Мінскага мастацкага вучылішча, які экспанаваўся на Усесаюзнай выставе дыпломных работ у Вільнюсе. У час вучобы ў інстытуце Арсень пазнаёміўся там з будучай жонкай Ірынай Данілавай. У 1981 годзе яны пераехалі на радзіму жонкі ў Гомель, дзе жывуць і цяпер. Выкладае спецдысцыпліны на аддзяленні дызайну ў Гомельскім дзяржаўным мастацкім каледжы[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года[1].

Творчасць

Габелен

Працуе ў тэхніцы габелену, станковага жывапісу (партрэт, пейзаж, нацюрморт). Асноўныя работы (усе з жонкай I. Данілавай): трыпціх «Раніца», «Поўдзень», «Вечар» (19861987), дыпціх «Мой горад», «Маё Палессе» (19881990) для аэрапорта, «Музыка» (19901991), «Песня» (19911993), «Музыка і тэатр» (1994) для музычных і мастацкіх навучальных устаноў, «Песня пра зубра» (1995), для абласнога драматычнага тэатра — усе ў Гомелі, «Лес» (1996) і інш[2].

Творчасць адметная тонкім колераспалучэннем, кампазіцыйнай завершанасцю, эмацыянальнасцю[2].

Прымаў удзел у абласных і рэспубліканкіх выставах, а таксама міжнародных — у Польшчы (1987), Францыі (Клермон-Феран, 1991). У 1995 годзе ў Францыі была арганізавана персанальная выстава мастака. Габелены дэманструюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Гомельскім і Рэчыцкім музеях, а таксама за мяжой — у Францыі, Бельгіі, Расіі, Германіі, ЗША, Галандыі, Польшчы[1].

Сям’я

У шлюбе з мастачкай Ірынай Мікалаеўнай Данілавай.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 «А сэрца рвецца да малой радзімы». 17.03.2019 Архівавана 27 кастрычніка 2020.
  2. 1 2 3 Т. Ф. Літвінава. Дваранін Арсень Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
Катэгорыя·Супрацоўнікі Брэстпраекта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мастакі-габеленісты Беларусі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы