wd wp Пошук:

Аркадзь Цімафеевіч Аверчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аверчанка.

Аркадзь Цімафеевіч Аверчанка (27 сакавіка 188112 сакавіка 1925) — рускі пісьменнік-сатырык, тэатральны крытык[6].

Біяграфія

Дарэвалюцыйнае жыццё

Нарадзіўся 27 сакавіка 1880 года ў Севастопалі ў сям’і небагатага купца Цімафея Аверчанкі і Сусаны Сафронавай, дачкі адстаўнога салдата з Палтаўскай вобласці. Аверчанка не атрымаў ніякай пачатковай адукацыі, бо з прычыны дрэннага зроку не мог доўга займацца.

Працаваць пачаў рана, у 15 гадоў. З 1896 па 1897 год ён служыў малодшым пісарам у транспартнай канторы Севастопаля. Пратрымаўся там нядоўга, крыху больш за год, і пасля апісаў гэты перыяд свайго жыцця ў іранічнай «Аўтабіяграфіі», а таксама ў гісторыі «Пра параходныя гудкі».

У 1896 годзе Аверчанка з’ехаў працаваць канторшчыкам у Данбас, на Бранскі руднік. На рудніку ён прапрацаваў чатыры гады, напісаўшы пасля некалькі апавяданняў пра тамтэйшае жыццё («Увечары», «Маланка» і інш.). У пачатку 1900-х ён разам з кіраўніцтвам руднікоў пераехаў у Харкаў, дзе 31 кастрычніка 1903 годзе ў газеце «Паўднёвы край” з’явілася яго першае апавяданне «Як мне давялося застрахаваць жыццё». Сам Аверчанка лічыў сваім літаратурным дэбютам апавяданне «Праведнік».

У 19061907 гадах ён, цалкам закінуўшы службу, рэдагуе сатырычныя часопісы «Штык» і «Меч», а ў 1907 годзе гэтыя выданні зрабіліся першай сталай трыбунай Аверчанкі, дзе ён вёў амаль усе часткі пад шматлікімі псеўданімамі. Але яго звольнілі з праўлення са словамі: «Вы добры чалавек, але ні чорта не здольны». У студзені 1908 года Аверчанка з’ехаў у Санкт-Пецярбург.

У 1908 годзе ён зрабіўся сакратаром сатырычнага часопіса «Страказа»[7][8] (пасля пераназванага ў «Сатырыкон») і ў тым жа годзе — яго рэдактарам. Аверчанка многія гады паспяхова працаваў у калектыве часопіса з вядомымі людзьмі — Тэфі, Сашам Чорным, Восіпам Дымавым, М. Рэмізавым (Рэ-мі) і інш. Менавіта там з’явіліся яго самыя бліскучыя гумарыстычныя апавяданні. За час працы Аверчанкі ў «Сатырыконе» гэты часопіс зрабіўся незвычайна папулярным, а для Аверчанкі праца ў выданні была цэнтральнай вяхой творчай біяграфіі. У 19111912 гадах Аверчанка двойчы з’ездзіў у падарожжа па Еўропе са сваімі сябрамі-сатырыконцамі, і гэтыя падарожжы далі яму шмат матэрыялу для творчасці: у 1912 годзе выйшла яго папулярная кніга «Экспедыцыя сатырыконцаў у Заходнюю Еўропу».

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі усё рэзка змянілася. У ліпені 1918 года бальшавікі закрылі «Новы Сатырыкон» разам з іншымі апазіцыйнымі выданнямі. Аверчанка і ўвесь калектыў часопіса адмоўна ставіліся да савецкай улады, і, каб вярнуцца ў родны СевастопальКрым, заняты белымі), Аверчанку давялося шмат праз што прайсці і перабрацца праз акупаваную немцамі Украіну.

З ліпеня 1919 года Аверчанка працаваў у газеце «Поўдзень» (пасля — «Поўдзень Расіі»), агітуючы за дапамогу добраахвотніцкаму войску.

15 лістапада 1920 года Севастопаль быў узяты чырвонымі. За некалькі дзён да гэтага Аверчанка на адным з апошніх параходаў з’ехаў у Канстанцінопаль. Там ён адчуў сябе больш-менш утульна, бо ў той час у горадзе было шмат рускіх бежанцаў.

Жыццё ў эміграцыі

Магіла Аверчанка, Прага, Альшанскія могілкі.

У 1921 годзе ў Парыжы ён апублікаваў зборнік памфлетаў «Тузін нажоў у спіну рэвалюцыі», названы Леніным «высокаталенавітай кніжкай… злоснага да шаленства белагвардзейца»[9]. Яго героі — дваране, купцы, чыноўнікі, ваенныя, рабочыя — з настальгіяй успамінаюць пра мінулае жыццё. За ім выйшаў зборнік «Тузін партрэтаў у фармаце будуару».

13 красавіка 1922 года Аверчанка пераехаў у Сафію, затым у Бялград. Але ні ў адным з гэтых гарадоў ён надоўга не застаўся, а выправіўся 17 чэрвеня 1922 года ў Прагу. У 1923 годзе ў берлінскім выдавецтве «Поўнач» выйшаў яго зборнік эмігранцкіх апавяданняў «Запіскі прастадушнага». Жыццё ўдалечыні ад Радзімы было для Аверчанкі вельмі цяжкім, і гэтай тэме прысвечаныя многія яго творы, у прыватнасці, апавяданне «Трагедыя рускага пісьменніка».

У Чэхіі Аверчанка адразу зрабіўся папулярным: яго творчыя вечары карысталіся шумным поспехам, а многія апавяданні былі перакладзеныя на чэшскую мову.

У 1925 годзе, пасля аперацыі па выдаленні вока, Аркадзь Аверчанка сур’ёзна захварэў. 28 студзеня яго ў амаль непрытомным стане паклалі ў клініку пры Пражскай гарадской бальніцы з дыягназам «аслабленне сардэчнай цягліцы, пашырэнне аорты і склероз нырак». Выратаваць яго не змаглі, і раніцай 12 сакавіка 1925 года ён памёр. Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.

Апошняй працай пісьменніка быў раман «Жарт мецэната», напісаны ў Сопаце ў 1923 годзе, а выдадзены ў 1925-м пасля яго смерці.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119167808 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 4 Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 11 лістапада 2021.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119167808 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
  6. Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред. С. Л. Кравец. Т. 1. А — Анкетирование. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2005. — 766 с.: ил.: карт.
  7. Михайлов О. Н. Два портрета (предисловие) // сборник «Аркадий Аверченко. Тэффи. Юмористические рассказы». - Минск: Мастацкая лiтаратура. - 1990. - ISBN 5-340-00599-2.
  8. Куприн А. Аверченко и «Сатирикон» // Сегодня. Рига. — 29 марта. — 1925.
  9. Зарница. Константинополь. - 1921. - № 15.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 12 сакавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1925 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Севастопалі
Катэгорыя·Выпускнікі Дніпроўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Ольшанскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта