wd wp Пошук:

Араціў

Араціў[1] (укр.: Оратів) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкай вобласці Украіны, раённы цэнтр. Размешчаны за 85 км на ўсход ад Вінніцы і за 180 км на паўднёвы захад ад Кіева. Упершыню згадваецца ў матэрыялах Віленскага сейма 1448 г., пасёлак гарадскога тыпу з 1984 г. У 1811 г. атрымаў статус горада. З другой паловы XIX ст. цэнтр воласці. Практычна да пачатку ХХ ст. захоўваў польскі характар, у мясцовым касцёле абвянчаўся вядомы польскі пісьменнік, рэвалюцыянер Апала Кажэнёўскі (польск.: Apollo Korzeniowski).

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Араціўскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Вінніцкай вобласці