Араціўскі раён[1] (укр.: Оратівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Вінніцкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Араціў[1] (укр.: Оратів).
Утвораны ў 1979 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 21722 чалавекі, плошча — 870 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 27 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу, 3 пасёлкі сельскага тыпу і 50 сёлаў.