wd wp Пошук:

Араканскія горы

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ракхайн. Араканскія горы, Ракхайн, Аракан-Йома (англ.: Arakan Yoma, Arakan Range, Rakhine Range, Rakhine Yoma, Arakan Yoma, Rakhine Roma, Arakan Roma) — горы на захадзе паўвостравава Індакітай, у М’янме, паміж узбярэжжам штата Ракхайн(руск.) бел. і Іравадзійскай раўнінай. Горная сістэма працягнуліся ад мыса Мадзін (Негрэйс)(руск.) бел. на поўдні да штата Маніпур (Індыя) на поўначы, яна ўключае горы Нага(англ.) бел., Чынскія горы(руск.) бел., Паткайскі хрыбет(англ.) бел. і Лушайскія горы(англ.) бел..[1]

Геалогія і рэльеф

Араканскія горы ўтварыліся ў выніку сутыкнення Індастанскай(руск.) бел. і Еўразійскай літасферных пліт. Яны ўяўляюць сабой сярэднявышынныя складкава-глыбавыя горы альпійскай складкавасці. Паралельныя мерыдыянальныя хрыбты з вострымі і стромкімі схіламі, падзеленыя эразійна-тэктанічнымі далінамі на поўначы, пераходзяць на поўдні ў нізкагорныя ланцугі спадзістых узвышшаў вышынёй 150—200 метраў. Складзены са сланцаў, кварцытаў, пясчаніку, па перыферыі — з асадкавых парод. Карысныя выкапні: волава, вальфрам, свінец, золата, срэбра, каштоўныя камяні.

Горныя ланцугі працягнуліся прыкладна на 950 км,[1] з якіх прыкладна 400 км складаюць уласна горы. Найвышэйшым пунктам з’яўляецца гара Вікторыя(англ.) бел. вышынёй 3053 метры.[2]

Клімат і расліннасць

Араканскія горы з’яўляюцца бар’ерам на шляху паўднёва-заходніх мусоннаў, што робіць іх ўсходнія схілы сушэй.[1]

На заходніх наветренных схілах пануюць трапічныя вільготныя вечназялёныя лясы, на ўсходніх — лістападныя ці́кавыя лясы да вышыні 1000 м, вышэй — вечназялёныя дубовыя і сасновыя.[3]

Экалогія

Heosemys depressa

У гарах размешчаны экарэгіён горныя лясы Чынскіх і Араканскіх гор(англ.) бел., якія з’яўляюцца домам для папуляцыі сланоў, а таксама чарапахі Heosemys depressa, якой пагражае знікненне.[4]

Інфраструктура

Араканскія горы перасякаюць па маршруце Нгапэ (англ.: Ngape) — Мінбу(англ.) бел. і дарозе з Таўнгап (англ.: Taungup) у П’яй(англ.) бел. на Іравадзі.

Гісторыя

Паколькі Араканскія горы аддзяляюць Ракхайнскае ўзбярэжжа ад астатняй Бірмы, яны здаўна служылі бар’ерам паміж жыхарамі цэнтральнай Бірмы і тымі, хто жыў на Індыйскім субкантыненце. Гэта адыграла ролю ў адрозненні прамысловага і культурнага развіцця ракхайнцаў(англ.) бел. ад бірманцаў. Араканскія горы таксама служылі бар’ерам, які абцяжарваў бірманскія ўварванні, дазваляючы Аракану развівацца як асобнай палітычнай адзінцы. Прыбярэжныя гарады, такія як М’яу-У(руск.) бел. і Вейтхалі(англ.) бел., складалі ядро Араканскай цывілізацыі.

Зноскі

  1. 1 2 3 «Rakhine Mountains» Encyclopedia Britannica
  2. БелЭн, 1996
  3. Араканскія горы ў Вялікай савецкай энцыклапедыі
  4. Asian Turtle Trade Working Group (2000). Heosemys depressa. 2006. IUCN Red List of Threatened Species. IUCN 2006. www.iucnredlist.org. Retrieved on 11 May 2006. Listed as Critically Endangered (CR A2cd, B1+2c v2.3)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Горныя хрыбты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Горы М’янмы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Горныя хрыбты паводле алфавіта
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія М’янмы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Горы Індыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара