wd wp Пошук:

Апостальская лыжка

Набор апостальскіх лыжак

Апостальская лыжка — гэта лыжка (звычайна сярэбраная або пасярэбраная(руск.) бел., а часам і з іншых металаў, такіх як п’ютар(руск.) бел.) з выявай апостала ці іншага святога на канцы дзяржальніцы, кожны з якіх нясе свой адметны знак. Апостальскія лыжкі былі асабліва папулярныя ў перыяд перад Рэфармацыяй, калі вера ў святых патронаў была яшчэ моцная. Яны сімвалізуюць Тайную вячэру Хрыста ў асяроддзі апосталаў. Апостальскія лыжкі былі асабліва папулярныя ў Англіі, але былі таксама знойдзены ў вялікай колькасці ў Германіі.

Паходжанне

Такія наборы з’явіліся ў пачатку пятнаццатага стагоддзя ў Еўропе ў якасці лыжак, што выкарыстоўваюцца за сталом (часта ў наборы іх было трынаццаць, дзе трынаццатая лыжка, якая паказвала Ісуса, звычайна згадвалася як лыжка ‘Збавіцель’ або ‘Майстар’). У Брытанскім музеі ў Лондане ёсць набор з Англіі, датаваны 1536-7, які на трынаццатай лыжцы нясе фігуру Панны Марыі . У шаснаццатым стагоддзі яны сталі папулярныя ў якасці падарунка на хрысціны хроснікам(руск.) бел., але гэта традыцыя прыпынілася ў 1660-я гады.[1] У некаторых супольнасцях гэтая традыцыя працягвалася як мінімум да сярэдзіны дваццатага стагоддзя.

Набораў з дванаццаці апостальскіх лыжак засталося нямнога, а поўныя камплекты з трынаццаці лыжак, у якіх маецца вялікая лыжка з фігурай Ісуса, сустракаюцца яшчэ радзей.

Апостальскія лыжкі — злева направа — Андрэй, Варфаламей, Матфей, Фама
Ручка апостальскай лыжкі

Атрыбуты

Ідэнтыфікацыя апосталаў можа быць зроблена з дапамогай вядомых атрыбутаў(руск.) бел., згаданых у наступным спісе:

Згадкі ў літаратуры

Упершыню згаданы як спадчына ў завяшчанні нейкай Эмі Брэнт, якая ў 1516 годзе завяшчала «13 срэбраных лыжак з Хрыстом і 12 апосталамі» (англ.: XIII sylver spones of J’ hu and the XII Apostells). Яны з’яўляліся ў творах такіх драматургаў, як, Бэн Джонсан(руск.) бел., Томас Мідлтан(руск.) бел., Фрэнсіс Бамонт(руск.) бел. і Джон Флетчар(руск.) бел.. Шэкспір згадвае іх у «Генрыху VIII(руск.) бел.», акт 5, сцэна 3, дзе Кранмер адмаўляецца быць апекуном для дзіцяці Элізабэт з-за адсутнасці грошай. Кароль Генрых жартуе з ім: «Прыйдзі, Прыйдзі, мілорд, лыжкі абыйдуцца танна» (англ.: Come, come, my lord, you’ld spare your spoons)[2].

Зноскі

  1. Chisholm, 1911
  2. Coleman, 1907

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Лыжкі
Катэгорыя·Хрысціянскія сімвалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0