wd wp Пошук:

Сымон Кананіт

Сымон Кананіт таксама Сымон Зілот (грэч.: Σίμων ο Κανανίτης) — вучань, паслядоўнік і апостал Ісуса Хрыста. адзін з дванаццаці апосталаў. У Новым Запавеце зусім мала запісаў пра яго. Некалькі псеўдабіяграфічных пісанняў былі звязаны з ім, а Іеранім не ўключыў Сымона ў свой спіс De Viris Illustribus.

Апісанне

Імя Сымона падаецца ва ўсіх сінаптычных Евангеллях і Дзеях, якія даюць спіс апосталаў, без далейшай інфармацыі пра іх:

«Абраў Сымона, якога Ён назваў Пятром, і Андрэя, брата яго, і Якава, і Яна, Філіпа і Варфаламея, Мацвея, Фаму, і Якава Алфеева і Сымона, які зваўся Кананіт і Іуда Якаўлева і Іуду Іскарыёта, які потым стаўся прадажнікам» (Лукі 06:14-16)

Каб адрозніваць яго ад Сымона Пятра, ён названы Кананітам (Матфея 10:4; Марка 3:18), таксама ў спісе апосталаў у Лукі 6:15, паўтараецца ў Дзеях 1:13, як Зілот («Фанатык»). Абедзве мянушкі паходзяць ад яўрэйскага слова Кана, што значыць руплівы за веру, хоць Еранім і іншыя лічылі находжанне слова ад горада Кана ці нават з вобласці Ханаан.

У Евангеллях, Сымон Кананіт ніколі не атаясамліваецца з Сымонам, братам Ісуса, які згадваецца ў Марка 6:3:

«ці не цясляр Ён, сын Марыін, брат Якава, Ясіі, Іуды і Сымона? ці не тут сярод нас Ягоныя сёстры? І паняверыліся ў Ім.»

Каталіцкая энцыклапедыя выказвае меркаванне, што Сымон Кананіт мог быць адным і тым жа чалавекам, што Сімяон Ерусалімскі і Сымон, брата Ісуса. Ён мог быць стрыечным братам Ісуса альбо сынам Язэпа ад папярэдняга шлюбу.

Праваслаўная традыцыя падае, што Хрыстос ператварыў ваду ў віно падчас вяселля Сымона. Яго назвалі фанатыкам таму, што ўбачыўшы гэты цуд, Сымон пакінуў родны дом, сваіх бацькоў і нявесту і рушыў услед за Хрыстом. Таксама лічыцца, што пасля Пяцідзесятніцы, ён для пропаведзі Евангелля накіраваўся ў Маўрытанію.

Згодна іншай традыцыі, ён адна асоба з Сіманам Ерусалімскім, які стаў другім біскупам Іерусаліма, хоць ён нарадзіўся ў Галілеі.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ізраілі
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 107 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·12 апосталаў
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Памерлі ў Іарданіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў I стагоддзі
Катэгорыя·Апосталы