wd wp Пошук:

Апостал Варфаламей

Варфаламей (Нафанаіл) (іўр.: תולמי-בר, грэч.: Βαρθολομαίος, лац.: Bartholomaeus) — адзін з дванаццаці апосталаў (вучняў) Ісуса Хрыста, згаданы ў Новым Запавеце.

Новазапаветная гісторыя

Згаданы ў спісах апосталаў у Евангеллі паводле Мацвея (Мф. 10:3), паводле Марка (Мк. 3:18), а таксама ў Дзеяннях Святых Апосталаў (Дзеі.1:13). Імя «Варфаламей» магчыма з’яўляецца арамейскім патранамічным імем (імем па бацьку) «bar talamai» — «сын Талмая»[1], дзе Талмай — скажонае на арамейскі лад грэчаскае імя Пталамей.

Існуе практычна аднадушнае меркаванне біблеістаў пра тое, што згаданы ў Евангеллі паводле Яна (Ян.1:45—50) Натанаіл — гэта адна асоба з Варфаламеем. Такім чынам, апостал Варфаламей — адзін з першых вучняў Хрыста, закліканы чацвёртым услед за Андрэем, Пятром і Філіпам.

Евангеліст паведамляе, што Варфаламей быў родам з Каны Галілейскай (Ян.21:2). Як відаць, ён быў сваяком ці блізкім сябрам апостала Філіпа, паколькі менавіта Піліп прывёў Варфаламея да Ісуса, і ў спісах апосталаў яны згадваюцца побач. У сцэне паклікання Натанаіла-Варфаламея ён прамаўляе знакамітую фразу «З Назарэта ці ж можа быць што добрае?». Ісус, пабачыўшы яго, кажа пра яго «Вось, сапраўдны Ізраільцянін, у якім няма зламыснасці». Больш пэўных звестак Святое Пісанне пра Варфаламея не дае, большая частка яго жыццяпісу вядомая па апакрыфічных крыніцах.

Паданні

Паводле падання Варфаламей разам з Філіпам прапаведаваў у гарадах Малой Азіі, асабліва ў сувязі з імем апостала Варфаламея згадваюць горад Іераполіс. Традыцыя паведамляе таксама пра яго паездку ў Індыю і пропаведзі ў Арменіі, дзе на Арташацкім узгорку ён сустрэўся з апосталам Іудай Фадзеем (армянская царква шануе іх, як сваіх заснавальнікаў). Еўсевій Кесарыйскі паведамляе, што ў Індыі Варфаламей пакінуў заснаванай ім абшчыне Евангелле паводле Мацвея на яўрэйскай мове, якое было знойдзена філосафам Пантэнам, выкладчыкам Александрыйскай школы.[2]

Смерць

Паводле падання, па падгавору паганскіх жрацоў брат армянскага цара Астыяг «схапіў святога апостала і ў горадзе Альбане»[3] Варфаламея раскрыжавалі ўніз галавой, але ён працягваў сваю пропаведзь, тады яго знялі з крыжа, знялі скуру, а затым абезгаловілі[4]. Вернікі ўзялі «яго цела, галаву і скуру, паклалі іх у алавяную ра́ку і пахавалі ў тым жа горадзе, Альбане, што ў Вялікай Арменіі».

Існуюць разнастайныя версіі па ідэнтыфікацыі гораду Альбаны (Альбанапаль, Урбанапаль):

Каля 410 года мошчы Варфаламея былі перанесеныя з Ахбака ў Мартыропаль, а каля 507 года ў горад Дара (Месапатамія). Пры нашэсці персаў у 574 годзе, па паведамленні Рыгора Турскага, ра́ку з мошчамі кінулі ў мора і ён цудным чынам прыплыў да астравы Ліпары. Каля 838 года мошчы перанеслі ў Беневента, дзе яны захоўваюцца ў наш час. З X стагоддзя частка мошчаў апостала захоўваецца на востраве Тыберына(руск.) бел. (Рым) у царкве Сан-Барталамеа, прысвечанай апосталу. Часціцы мошчаў апостала Варфаламея таксама захоўваюцца ў шэрагу афонскіх манастыроў, кафедральным саборы Святых Жонак-міраносіц(руск.) бел. у Баку (перададзеная ў 2003 годзе Канстанцінопальскім патрыярхам[5]) і іншых месцах.

Зноскі

  1. М. А. Маханько Варфоломей // Православная энциклопедия. Том VI. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2003. — С. 706—711. — 752 с. — 39000 экз. — ISBN 5-89572-010-2
  2. Еўсевій Кесарыйскі. Царкоўная гісторыя. V, 10
  3. 1 2 Димитрий Ростовский. Житие и страдания святого апостола Варфоломея
  4. Апостол Варфоломей
  5. Константинопольский Патриарх передал православным Азербайджана часть мощей Св. апостола Варфоломея (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў I стагоддзі
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Святыя Армянскай апостальскай царквы
Катэгорыя·Каталіцкія і праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Пакараныя смерцю шляхам здзірання скуры
Катэгорыя·Апосталы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каталікосы ўсіх армян
Катэгорыя·Абезгалоўленыя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ізраілі
Катэгорыя·Памерлі ў Турцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў I стагоддзі да н.э.