wd wp Пошук:

Апалін Паўлавіч Гофмайстэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гофмайстэр. Апалін (Апалон) Паўлавіч Гофмайстэр (1825, Брэст[1] або Шастакова Брэсцкага павета — 1 ліпеня 1890[2], Кракаў) — дзеяч польскага і беларускага рэвалюцыйнага руху, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863—1864 гадоў[1], мемуарыст[3].

Біяграфія

Паходзіў з пратэстанцкага нямецкага роду[4][5] сям’і рускага афіцэра Паўла Гофмайстэра[6][7]. Бацька — палкоўнік расійскага войска Павел Гофмайстэр, маці паходзіла з Курляндыі, з роду баронаў Штакельбергаў, была пратэстанткай. Сын Гофмайстэраў, аднак, як і бацька, быў ахрышчаны каталіком, хоць пазней, з прагматычных мэтаў, бацька намаўляў яго стаць пратэстантам. У хуткім часе пасля нараджэння Апаліна сям’я Гофмайстэраў пераехала ў Сімбірск, дзе бацька каля шасці гадоў служыў паліцмайстарам. Пасля смерці ўладальніка в. Шастакова расійскага генерала Альберга, які прыходзіўся дзядзькам маці Апаліна Гофмайстэра, сям’я вярнулася на радзіму. Бацька з маленства выхоўваў свайго сына ў спартанскім духу.

Скончыў Варшаўскую гімназію і вучыўся ў Берлінскім універсітэце, дзе быў членам студэнцкага канспіратыўнага гуртка[3][8]. Вучобу ва ўніверсітэце не скончыў.

У 1845 актыўна далучыўся да дзейнасці студэнцкага гуртка, праз год з’ехаў на Літву дзеля падрыхтоўкі паўстання. Жыў ва ўладаннях бацькоў у Шастакове Брэсцкага павета.

У 1846 супрацоўнічаў з Каралем Лібельтам(руск.) бел., удзельнічаў у змове з мэтай падняць паўстанне ў Беларусі. За гэту спробу арыштаваны ў тым жа годзе[6][7][9] і атрымаў вырак два гады турэмнага зняволення па гэтак званай «справе Рэра». У 1848 годзе публічна ганьбаваны ў Вільні і сасланы ў арыштанцкія роты ў Орскай крэпасці(укр.) бел., дзе сядзеў адначасна з Тарасам Шаўчэнкам. Тамсама сустракаўся з Зігмунтам Серакоўскім[8][7]. Пасля перасланы ў Арэнбург[1].

Пасля абвяшчэння Аляксандрам II царскай амністыі ў 1857 годзе вярнуўся на радзіму. З канца 1850-х гадоў жыў у маёнтку Шастакове Брэсцкага павета, які ўспадкаваў ад бацькоў, пад таемным наглядам паліцыі. Да 1861 года да яго маёмасці ставіліся і сяляне, якія жылі ў маёнтку. Вядома, што А. Гофмайстэр прыязна і спачувальна ставіўся да іх[1], намагаўся іх вызваліць[8]. Адчыніў школу для вясковых дзяцей і заняўся сельскай гаспадаркай[10]. Пасля адмены прыгоннага права юрыдычная сітуацыя была складанай, таму за свой рахунак ён ажыццявіў фіктыўны продаж кожнага ўчастка сялянскай сям’і. Сяляне яго любілі і паважалі[6][7].

Быў блізкім сябрам, суседам і паплечнікам Рамуальда Траўгута[7][11][12]. Ён браў актыўны ўдзел у нацыянальных арганізацыях і гродзенскіх паўстанцкіх арганізацыях. Падчас паўстання 1863—1864 гадоў быў прызначаны цывільным ваяводскім кіраўніком паўднёвага Гарадзенскага, пасля Берасцейскага ваяводства[1][6][7][12]. Супрацоўнічаў з Кастусём Каліноўскім.

У 1864 годзе арыштаваны і сасланы на катаргу ў Сібір[1][7]. Адбываў кару спачатку ва Усоллі-Сібірскім, пасля ў Табольску. У 1868 годзе паводле царскага маніфесту ён пасяліўся ў Іркуцку і даваў там урокі музыкі[7]. У 1873 дзякуючы спрыянню аўстрыйскага пасольства вызвалены і атрымаў эміграцыйны пашпарт без права вяртання ў Расійскую імперыю)[6][7].

З 1870-х гадоў жыў у Галіцыі[1], спачатку ў Бродах, а потым у Кракаве[13]. Навернуты з пратэстанцтва ў каталіцтва айцом Вацлавам Навакоўскім.

Памёр у Кракаве 1 ліпеня 1890 года[6][7]. Пахаваны на Ракавіцкіх могілках у там жа[14].

Творчасць

Вядома частка яго мемуараў у выглядзе ліста да А. Гілера (1882)[3][15]:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Гофмейстер Аполлин Павлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 167-168. — 737 с.
  2. Оренбургская биографическая энциклопедия(руск.) . Библиотека :: Энциклопедии. История Оренбуржья. Праверана 1 чэрвеня 2012.
  3. 1 2 3 ГОФМЕЙСЦЕР Апалін Паўлавіч
  4. Архіўная копія(польск.)  (недаступная спасылка). Polska Katolicka Witryna Marii Teresy Tuszyńskiej. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 27 сакавіка 2019.
  5. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom XV cz.2 - wynik wyszukiwania - DIR(польск.) . dir.icm.edu.pl. Праверана 17 лістапада 2018.
  6. 1 2 3 4 5 6 Hofmeister Apollo (1825-1890) - Biblioteka Genealogii Polaków(польск.) . genealogia.okiem.pl. Праверана 17 лістапада 2018.
  7. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Jakub Gieysztor. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857-1865. T. 1 (нявызн.). nakł. Tow. Udz. “Kurjer Litewski” (16 жніўня 1913).
  8. 1 2 3 Генадзь Кісялёў. Апалін Гофмейстар Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. № 95-96.
  9. Bolesław Limanowski(руск.) бел.. Historia ruchu rewolucyjnego w Polsce (нявызн.).
  10. Шестаково (Каменецкий район)(руск.) . Каменетчина — Беларусь в лучшем виде. Праверана 1 чэрвеня 2012.
  11. Bolesław Limanowski(руск.) бел.. Romuald Traugutt (нявызн.). Warszawa: J. Mortkowicz(англ.) бел. (16 жніўня 1920).
  12. 1 2 Marian Dubiecki. Romuald Traugutt i jego dyktatura podczas powstania styczniowego 1863-1864 (нявызн.). Kijów: L. Idzikowski(руск.) бел. J. Czokołow (16 жніўня 1911).
  13. Hofmeister — w największej bazie powstańców styczniowych(польск.) . Dynamiczny Herbarz Rodzin Polskich. Праверана 1 чэрвеня 2012.
  14. Spis osób pochowanych na Cmentarzu Rakowickim w Krakowie (osoby pochowane do 1939 r.) (нявызн.) (недаступная спасылка). — «547.Hofmeister Apolin (1825-1890), powstaniec 1863/4, zesłaniec, powstańczy wojewoda brzesko-litewski, kw. Fc.»  Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2019.
  15. Из письма А. Гиллеру // Общественно-политическое движение на Украине в 1863-1864 гг. / Введ. В. Д. Королюка и Г. И. Марахова, с. V-XXI. Ред. коллегия: В. Королюк и др.. — Київ: Вид. Акад. наук УРСР, 1964.

Літаратура

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Памерлі ў 1890 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сасланыя ў Сібір
Катэгорыя·Руская эміграцыя
Катэгорыя·Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 1 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Мемуарысты Польшчы
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1825 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Беларусі