wd wp Пошук:

Паўстанне 1863 года на Пружаншчыне

Пружанскі павет у складзе Гродзенскай губерні (1820)
Герб паўстанцаў: Польшча, ВКЛ і Украіна

Паўстанне 1863 года на Пружаншчыне пачалося ваеннымі дзеяннямі польскіх атрадаў Рамана Рагінскага, Станіслава Сангіна і Браніслава Рыльскага, якія яшчэ да выдання маніфесту Літоўскага правінцыйнага камітэта перайшлі мяжу Гродзенскай губерні. У артыкуле апісаныя ваенныя дзеянні паўстанцкіх атрадаў на тэрыторыі Пружанскага павета, які на той час уключаў тэрыторыі ўласна Пружанскага, Бярозаўскага, Камянецкага раёнаў.

Касцяк паўстання склала дробная шляхта і жыхары мястэчак. У Гродзенскай губерні працэнт сялян сярод удзельнікаў паўстання быў большым, чым ва ўсіх іншых беларускіх губернях. Аднак шырокай падтрымкі дабіцца не атрымалася з прычыны перавагі «белых» і антыпольскай прапаганды расійскага ўрада.

Найбольшую актыўнасць у Пружанскім павеце праявілі атрады Урублеўскага. Уласны атрад сфарміраваў пружанскі памешчык Фелікс Влодэк. Дзейнічалі атрады з суседніх Ваўкавыскага, Слонімскага, Гродзенскага паветаў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Гісторыя Пружанскага раёна
Катэгорыя·Паўстанне 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы