wd wp Пошук:

Антыёх VII Сідэт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Антыёх.

Антыёх VII Эвергет (Сідэт) (164 да н.э. — 129 да н.э.) — цар Сірыі з дынастыі Селеўкідаў138 да н.э.)[3].

Біяграфія

Антыёх Сідэт быў сынам Дэметрыя I Сатэра і братам Дэметрыя II Нікатара. Мянушка адбываецца ад горада Сідзе (у Кілікіі), дзе Антыёх нарадзіўся. Юнацкасць правёў на грэчаскіх астравах.

Здабыццё прастола

Узвысіўся пасля захопу парфянамі ў 141 годзе да н.э. Дэметрыя II, у 138 годзе ажаніўшыся з яго жонкай Клеапатрай Тэяй. Іх сын Антыёх IX Кізікскі быў зводным братам Селеўка V і стрыечным братам Антыёха VIII Грыпа.

Барацьба з Хасманейскім царствам

Напачатку валадарання ваяваў супраць узурпатара Дыядота Трыфана, які планаваў знішчыць Клеапатру Тэю і яе дзяцей. Узурпатар скончыў жыццё самагубствам у Апамеі, якую занялі войскі Антыёха. Пасля гэтага ён высунуў ультыматум яўрэям, каб яны прызналі яго сваім кіраўніком.

Пасля іх адмовы ён у 134 годзе да н.э. пачаў паход у Іўдзею і аблажыў Іерусалім. Пасля яго захопу, Антыёх загадаў знесці сцены горада.

Па легендзе хасманейскі цар Іаан Гіркан знайшоў грабніцу цара Давіда і выняў адтуль тры тысячы талентаў, якія і заплаціў Антыёху, каб выратаваць горад. Таксама Гіркан абавязаўся паслаць Антыёху войска для паходу супраць парфян.

Парфянскі паход

У 130 годзе да н.э. 80-тысячная армія Антыёха, у якую ўваходзілі як грэчаскія атрады, так і дапаможныя войскі залежных цароў (сярод якіх быў і Гіркан) накіравалася да мяжы з Парфіяй. Войска суправаджала да 300 000 слуг і каланістаў. Селеўкід атрымаў падтрымку гарадоў Ніжняга Двурэчча і Мідыі, а таксама цароў Персіды і Элімаиды, а арміі парфян былі пераможаны ў трох бітвах. Заняўшы Мідыю, войска размясцілася на зімовыя кватэры[4].

Цар Парфіі Фраат II пачаў умацоўваць сваю сталіцу Нісу, звярнуўся да плямёнаў сакаў па ваенную дапамогу і вызваліў з палону Дэметрыя II. У той жа час ён прапанаваў заключыць мірны дагавор, але Антыёх высунуў жорсткія ўмовы: усе тэрыторыі царства акрамя Парфіі вярталіся Селеўкідам, яе кіраўнікі штогод плацяць даніну і прызнаюць залежнасць ад Сірыі, а Дэметрый II перадаецца асабіста ў рукі Сідэта[4].

За час перамоў воіны Сідэта сваім гвалтам настроілі супраць сябе мясцовае насельніцтва, якое да таго ж было вымушана забяспечваць яго шматлікую армію, так што яны перайшлі на бок парфян. Ва ўмоўлены дзень шматлікія сірыйскія гарнізоны падвергліся адначасоваму нападу, да якой зусім не былі гатовыя. Цар паспяшаўся на дапамогу да бліжэйшых атрадаў, але быў атакаваны самім Фраатам[4].

Не жадаючы здавацца ў палон, Антыёх скончыў жыццё самагубствам, кінуўшыся разам з канём у прорву. Гэта выклікала павагу парфян, якія адправілі яго труп на радзіму ў сярэбранай труне[4].

Вынікі

Да моманту гібелі Антыёха яго брат Дэметрый II быў вызвалены з палону, але царства Селеўкідаў цяпер уключала толькі тэрыторыю Сірыі.

У 132 годзе да н.э. з пад улады Селеўкідаў выйшла вобласць Асраены са сталіцай у Эдэсе, кіраваць у якой у 127 да н.э. сталі прадстаўнікі арабскай дынастыі Абгара і Ма’ну[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 Антиох VII Сидет // Еврейская энциклопедия — СПб.: 1908. — Т. 2. — С. 782–783.
  2. Любкер Ф. Antiochus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 98–100.
  3. Антиох, цари Сирии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  4. 1 2 3 4 А. Г. Бокшанин «Парфия и Рим. Возникновения политического дуализма в Передней Азии» с. 243—247
  5. Абрамзон М. Г. Осроена в римской восточной политике в I в. до н. э. — III в. н. э., «Проблемы истории, филологии, культуры». Вып. XV. М. — Магнитогорск — Новосибирск, 2006. С. 111—119.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цары дзяржавы Селеўкідаў
Катэгорыя·Кіраўнікі Сірыі
Катэгорыя·Самазабойцы
Катэгорыя·Памерлі ў 129 годзе да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 130 годзе да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў астане Хамадан
Катэгорыя·Селеўкіды
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі II стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 159 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 164 годзе да н.э.