wd wp Пошук:

Клеапатра Тэя

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Клеапатра.У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Тэя.

Клеапатра Тэя (стар.-грэч.: Κλεοπάτρα Θεά; каля 164 да н.э. — 121 да н.э.) — кіраўніца эліністычнай дзяржавы Селеўкідаў, царыца Сірыі125 да н.э.). Дачка егіпецкага цара Пталамея VI Філаметара і царыцы Клеапатры II.

Біяграфія

Каля 150 гады да н.э. выйшла замуж за Аляксандра I Валаса. Ад шлюбу нарадзіўся сын Антыёх VI Дыяніс.

Другі шлюб быў заключаны з Дэметрыем II Нікатарам каля 148 гады да н.э. Іх дзецьмі былі Селеўк V Філаметар, Антыёх VIII Грып і, магчыма, дачка (Лаадыс ?). У 141 годзе да н.э. Дэметрый II быў захоплены парфянамі і некалькі гадоў правёў у палоне.

Трэцім мужам Клеапатры у час адсутнасці Дэметрыя II быў яго брат Антыёх VII Сідэт. Дакладна ўсталявана, што іх сынам быў Антыёх IX Кізікскі, імёны астатніх дзяцей дакладна невядомыя. У 129 годзе да н.э. Антыёх VII быў забіты парфянскім царом Фраатам II. Дэметрый II быў вызвалены з палону і вярнуўся дамоў, заявіўшы пра сваё права на трон і Клеапатру. Клеапатра прадбачліва паслала свайго сына Антыёха IX у грэчаскі горад Кізік (адсюль яго мянушка).

Пад уплывам Клеапатры Дэметрый II зрабіў няўдалую спробу ўварвацца ў Егіпет. У адплату егіпецкі кіраўнік высунуў Аляксандра II Сабінаса, нібы сына Аляксандра I Валаса, у якасці прэтэндэнта на сірыйскі прастол, справакаваўшы грамадзянскую вайну. Пасля паражэння ад войскаў Аляксандра II пад Дамаскам Дэметрый бег у Пталемаіду, дзе хавалася Клеапатра з дзецьмі, але варотаў горада яму не адкрылі. Ён спрабаваў бегчы на караблі, быў забіты па загадзе Клеапатры.

З 125 года да н.э. Клеапатра кіравала Сірыяй, забіўшы старэйшага сына Селеўка V, калі ён прад’явіў прэтэнзіі на трон. Для ўзаконення свайго кіравання, яна кіравала разам са сваім сынам Антыёхам VIII Грыпам.

Калі Антыёх VIII вырас, ён стаў усё менш падпарадкоўвацца сваёй маці, і ў 121 годзе да н.э. Клеапатра вырашыла пазбавіцца ад яго. Калі аднойчы ён вярнуўся з палявання, яна прапанавала яму чашу з атручаным віном. З-за таго, што гэта было не характэрна для яе, у Антыёха ўзніклі падазрэнні, ён сілай прымусіў яе выпіць віно, што і стала прычынай яе смерці.

Крыніцы

Аляксандр I Валас і Клеапатра Тэя
Папярэднік:
Дэметрый II Нікатар
Царыца Сірыі
(разам з Антыёхам VIII Грыпам)

125 да н.э.121 да н.э.
Пераемнік:
Антыёх VIII Грып
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ад атручвання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 164 годзе да н.э.
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі II стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Цары дзяржавы Селеўкідаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Егіпце
Катэгорыя·Селеўкіды
Катэгорыя·Памерлі ў 121 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пталамеі