wd wp Пошук:

Антрахінон

Антрахіно́н[1] — арганічнае рэчыва з класа хінонаў, C14H8O2.

Уласцівасці

Крышталі светла-жоўтага колеру. Крышталічная рашотка манаклінная. Тэмпература плаўлення 286[1] (287[2]) °C. Тэмпература кіпення 377[2] °C. Раствараецца ў нітрабензоле, аніліне, гарачым талуоле. Амаль не раствараецца ў вадзе і этаноле. Праяўляе ўласцівасці хінонаў.

Атрыманне

Упершыню атрыманы акісленнем антрацэну азотнай кіслатой у 1835 годзе французскім хімікам А. Ларанам[2]. Антрахінон у прамысловых умовах атрымліваюць каталітычным акісленнем антрацэну ці кандэнсацыяй бензолу з фталевым ангідрыдам у прысутнасці хлорыстага алюмінію.

Выкарыстанне

Выкарыстоўваецца ў вытворчасці антрахінонавых фарбавальнікаў (напрыклад, алізарын), у якасці пестыцыда. Вытворныя антрахінону выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Шкоднае ўздзеянне

Выклікае экзэму і бранхіяльную астму[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын.
  2. 1 2 3 Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Хіноны