wd wp Пошук:

Талуол

Талуо́л (метылбензол) — араматычны вуглевадарод, бескаляровая вадкасць з характэрным пахам.

Талуол атрыманы ўпершыню П. Пельцье ў 1835 годзе пры перагонцы хваёвай смалы. У 1838 г. выдзелены А. Дэвілем з бальзаму, прывезенага з горада Толу ў Калумбіі, у гонар якога атрымаў сваю назву.

Агульная характарыстыка

Бескаляровая рухомая лятучая вадкасць з рэзкім пахам, праяўляе слабае наркатычнае дзеянне. Тэмпература плаўлення −95 °C. Тэмпература кіпення 110,62 °C. Шчыльнасць 866,9 кг/м³. Змешваецца ў неабмежаваных межах з вуглевадародамі, шматлікімі спіртамі і эфірамі, не змешваецца з вадой. Паказчык праламлення святла 1,4969 пры 20 °C. Гаручы, згарае дымных полымем.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Араматычныя вуглевадароды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара