wd wp Пошук:

Анілін

Анілін[1], амінабензол[1], феніламін — арганічнае рэчыва, найпрасцейшы араматычны амін, C6H5NH2. Упершыню атрыманы ў 1826 годзе.

Уласцівасці

Бясколерная алеепадобная вадкасць. Пры захоўванні жаўцее, затым бурэе ў выніку акіслення кіслародам паветра. Малекулярная маса 93,13[2] а.а.м. Тэмпература плаўлення −5,89[2] °C. Тэмпература кіпення 184,4 °C. Шчыльнасць 1,02173[2] г/см³ пры тэмпературы 20 °C. Слаба раствараецца ў вадзе. Раствараецца у ліграіне[2]. З большасцю вуглевадародаў утварае азеатропныя сумесі. Лёгка акісляецца.

Атрыманне

У прамысловых умовах анілін атрымліваюць аднаўленнем нітрабензолу малекулярным вадародам у прысутнасці плаціны (рэакцыя Зініна).

Выкарыстанне

Анілін выкарыстоўваецца ў вытоворчасці анілінавых фарбавальнікаў, выбуховых рэчываў, анілінафармальдэгідных смол, лекавых прэпаратаў, у якасці паскаральніка вулканізацыі каўчуку.

Шкоднае ўздзеянне

Анілін атрутны. Уздзейнічае на цэнтральную нервовую сістэму, выклікае кіслороднае галаданне.

Зноскі

  1. 1 2 Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 31. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
  2. 1 2 3 4 Анилин // Справочник по веществам на ХиМиК.ру(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Прадукцыя асноўнага арганічнага сінтэзу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Злучэнні азоту
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Хімічныя рэчывы без малярнай масы
Катэгорыя·Араматычныя аміны
Катэгорыя·З’явіліся ў 1826 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных