wd wp Пошук:

Антон Стафанавіч Бархаткоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бархаткоў. Анто́н Стафа́навіч Бархатко́ў (нар. 17 студзеня 1915, вёска Шчаглоўка, Касцюковіцкі раён — 24 сакавіка 2001, Мінск) — беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1991).

Біяграфія

Вучыўся ў Маскоўскім мастацкім інстытуце імя Сурыкава (1945—1948). У 1943—1944 гг. прымаў удзел у арганізацыі і правядзенні першай выстаўкі беларускага мастацтва ў Маскве, прысвечанай 25-годдзю ўтварэння БССР. Прымаў удзел у арганізацыі Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. Вучань і прадаўжальнік традыцый В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Сыны Антона Стэфанавіча — Вітольд (у гонар В. К. Бялыніцкага-Бірулі) і Ігар — таксама сталі прафесійнымі мастакамі-рэалістамі, такім чынам стварыў сапраўдную мастацкую дынастыю[1].

Творчасць

Аўтар шырокавядомых карцін «Партрэт В. К. Бялыніцкага-Бірулі» (1946), «Ганачак» (1947), «Першая песенька» (1957, НММ РБ), «Поўдзень на сенакосе», «Вясна на Нёмане» (1960), «Красавіцкі дзень» (1964), «Вясна», «Сінія цені» (1968), «Апошні прамень», «Бэз» (1970), «Залатая восень» (1981), «Любімыя дубы Якуба Коласа. Мікалаеўшчына» (1982), «Ветраны дзень на возеры Мсціна» (1986), «Рабінка» (1994), «Ранішняе сонца» (1997) і іншыя. Удзельнік выставак у Мінску (1967, 1980, 1988, 1995, 2000), а таксама ў Бельгіі (1993), Італіі (1996), Галандыі (1997).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, музеях Магілёва, Гродна, Гомеля, Бялынічаў, Касцюковічаў[2], Траццякоўскай галерэі ў Маскве і іншых.

У філатэліі

Зноскі

  1. tvr.by. Вядомы мастак і лаўрэат Спецпрэміі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бархаткоў сёння стаў госцем інтэрнет-гасцінай Белтэлерадыёкампаніі.(недаступная спасылка)
  2. «14 картин известного белорусского художника А.С. Бархаткова выставлено в районном краеведческом музее»(руск.)  (12 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана 12 студзеня 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі МДМІ імя Сурыкава
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў БССР
Катэгорыя·Памерлі 24 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак