wd wp Пошук:

Антон Пятровіч Чычкан

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Антон Чычкан (нар. 10 ліпеня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік грузінскага клуба «Дынама» з Тбілісі.

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР мінскага «Дынама», пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2014 года пачаў выступаць за дубль барысаўчан. У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[3], дзе стаў асноўным брамнікам.

Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў БАТЭ, дзе застаўся ў асноўнай камандзе. 9 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Мінска» (1:0). У сезоне 2017 правёў тры матчы за асноўную каманду (гуляў пры адсутнасці асноўнага брамніка Дзяніса Шчарбіцкага), выступаў таксама за дубль.

У студзені 2018 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ[4], у студзені 2019 года падоўжыў пагадненне з барысаўскім клубам[5]. У другой палове 2019 года ў сувязі з траўмай Шчарбіцкага стаў часцей з’яўляцца на полі, дзе чаргаваўся з Сяргеем Чэрнікам. У сезоне 2020 чаргаваўся на полі з Дзянісам Шчарбіцкім, у сезоне 2021 — з Андрэем Кудраўцом.

У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[6] і неўзабаве падпісаў пагадненне з расійскім клубам «Уфа» на 2,5 гады[7]. Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, у маі пачаў з’яўляцца ў стартавым складзе. Па выніках сезона 2021/22 «Уфа» выбыла з Прэм’ер-лігі, і ў чэрвені 2022 года кантракт брамніка па пагадненні бакоў быў разарваны[8].

У верасні 2022 года стаў іграком тбіліскага «Дынама»[9].

Міжнародная кар’ера

У 2014—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, дзе быў другім брамнікам пасля Уладзіслава Васілючка.

У сакавіку 2019 года ўпершыню быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, аднак доўгі час толькі заставаўся на лаўцы запасных. Дэбютаваў у зборнай 11 лістапада 2020 года ў таварыскім матчы супраць Румыніі (3:5), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльБАТЭБеларусь00
2014дубльБАТЭБеларусь9-2
2015дубльБАТЭБеларусь12-5
2017Д2Смалявічы-СТІБеларусь15-22
2017Д1БАТЭБеларусь3-3
2018Д1БАТЭБеларусь4-6
2019Д1БАТЭБеларусь12-8
2020Д1БАТЭБеларусь16-17
2021Д1БАТЭБеларусь15-13
2021/22 (2)Д1УфаРасія4-3

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[10].

Зноскі

  1. Anton Chichkan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Anton Chichkan // FBref.com
  3. Антон Чичкан отдан БАТЭ в аренду “Смолевичам-СТИ”
  4. БАТЭ продлил контракт с Чичканом
  5. Чичкан продлил соглашение с БАТЭ
  6. Антон Чичкан покинул БАТЭ
  7. Антон Чичкан перешел в “Уфу”
  8. Чичкан покинул «Уфу»
  9. Тбилисское “Динамо” объявило о подписании Чичкана
  10. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Тбілісі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Уфа
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта