wd wp Пошук:

Антон Пятровіч Даніліцкі

Антон Пятровіч Даніліцкі (1 студзеня 192210 верасня 2010) — савецкі афіцэр, камандзір танка Т-34, малодшы лейтэнант[1]. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 студзеня 1922 года ў вёсцы Бобрык цяпер Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларус. У 1940 годзе скончыў Бабруйскі тэхнікум механізацыі апрацоўкі дрэва. працаваў на фанерным заводзе «Звязда» ў пасёлку Капцэвічы.

У Чырвонай Арміі з кастрычніка 1940 года. На фронце Вялікай Айчыннай вайны з яе першага дня — 22 чэрвеня 1941 года. Удзельнічаў у вызваленні Украіны, Польшчы, у Берлінскай і Пражскай наступальных аперацыях. У 1944 годзе скончыў Палтаўскае танкавае вучылішча, прызначаны камандзірам танка 53-а танкавага палка, 69-й механізаванай брыгады 9-а механізаванага корпуса 3-й гвардзейскай танкавай арміі 1-га украінскага фронта.

Малодшы лейтэнант Антон Даніліцкі асабліва вылучыўся падчас Львоўска-Сандамірскай наступальнай аперацыі.

14 ліпеня 1944 года падчас прарыва абароны ворага экіпаж танка пад камандаваннем Даніліцкага першым уварваўся ў вёску Нішчэ Збароўскага раёна Цярнопльскай вобласці Украіны, чым садзейнічаў агульнаму поспеху боя.

15 ліпеня 1944 года танкісты Даніліцкага на чыгуначным вузле Краснае Бускага раёна Львоўскай вобласці адрэзалі шлях эшалонам ворага з чыгуначнага вузла.

18 жніўня 1944 года на левым беразе ракі Вісла ў баі за ўтрыманне плацдарма танк Даніліцкага паспяхова ўдзельнічаў у адражэнні шасці варожых кантратак.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 верасня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм малодшаму лейтэнанту Даніліцкаму Антону Пятровічу нададзена званне Героя Савецкага Саюза з ўручэннем Ордэна Леніна і Медаля «Залатая Зорка» (№ 4653).

24 чэрвеня 1945 года А. П. Даніліцкі ўдзельнічаў у гістарычным Парадзе Перамогі на Чырвонай плошчы ў Маскве.

Пасля вайны А. П. Даніліцкі працягнуў армейскую службу. Служыў у 69-м матастралковым палку 14-й матастралковай дывізіі ў Групе Савецкіх войск у Германіі. Месца дыслакацыі — горад Вюнсдарф. У 1954 годзе скончыў Ваенную акадэмію бранятанавых войск імя Маршала Савецкага Саюза Р. Я. Маліноўскага. Працаваў ва ўчэбна-метадычным кабінеце па падрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі рабочых і спецыялістаў сельскай гаспадаркі Аграпрому РСФСР. З 1972 года палкоўнік А. П. Даніліцкі — у запасе.

Жыў і працаваў у горадзе Балашыхе Маскоўскай вобласці, потым пражываў у горадзе Каралёў. 9 мая 1995 года удзельнічаў у юбілейным Парадзе Перамогі ў Маскве. У 2001 годзе пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Маскву. Памер 10 верасня 2010 года. Пахаваны на Вастракоўскіх могілках.

Памяць

Літаратура

Спасылкі

Антон Пятровіч Даніліцкі на сайце «Героі краіны»

Зноскі

  1. на момант прадстаўлення да надання звання Героя Савецкага Саюза.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Парада Перамогі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Пахаваныя на Вастракоўскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазырскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі