wd wp Пошук:

Антон Мікалаевіч Суша

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Суша. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Антон Суша (нар. 25 студзеня 2000) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк» (у арэндзе з мінскага «Дынама»).

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР горада Чэрвень, з 2017 года пачаў выступаць за дубль «Дынама», пазней зрэдку стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 22 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (0:3) і быў заменены на 31-й хвіліне пры ліку 0:2.

У студзені 2020 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але беспаспяхова. Пазней далучыўся да «Гомеля» і ў лютым 2020 года быў арандаваны гэтым клубам на сезон 2020[2]. У складзе гомельскай каманды пераважна выхадзіў на замену. У снежні 2020 года вярнуўся ў «Дынама»[3].

У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай дынамаўцаў, у выніку пачаў у яе складзе сезон 2021. Заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль, за асноўную каманду толькі аднойчы выйшаў на замену 23 чэрвеня ў кубкавым матчы супраць «Ліды» (3:0). У ліпені 2021 года зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[4], дзе 7 разоў выйшаў на замену ў Вышэйшай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[5].

У лютым 2022 года знаходзіўся разам з асноўным складам дынамаўцаў на міжсезоннным зборы ў Сочы, пасля вяртання праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», а ў сакавіку на правах арэнды далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[6]. Не замацаваўся ў камандзе, звычайна заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на замену. У ліпені 2022 года арэнда была датэрмінова спынена[7], і ў хуткім часе паўабаронца быў наноў арандаваны, ужо «Слуцкам»[8].

Міжнародная кар’ера

10 верасня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі (0:2).

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017дубльДынамаБеларусь30
2018дубльДынамаБеларусь192
2019Д1ДынамаБеларусь10
2020Д2ГомельБеларусь160
2021 (1)дубльДынамаБеларусь110
2021 (2)Д1ГомельБеларусь70
2022 (1)Д1АрсеналБеларусь30

Зноскі

  1. 1 2 http://sfc-slutsk.by/person/421
  2. “Гомель” арендовал Сушу и Зайца
  3. Возвращение Янсане: Беларусь или Казахстан?
  4. Минское “Динамо” отправило трех игроков в аренду
  5. Арендованные игроки «Гомеля» вернулись в расположение своих клубов
  6. Минское “Динамо” отдало Антона Сушу в аренду дзержинскому “Арсеналу”
  7. Васьков, Суша и Малащицкий покинул “Арсенал”
  8. Минское “Динамо” отдало Сушу в аренду “Слуцку”
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель