wd wp Пошук:

Антон Васілевіч Шэпелеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шэпелеў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Антон Шэпелеў (нар. 8 лістапада 1989, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца пінскай «Хвалі».

Клубная кар’ера

З 2007 года пачаў гуляць за дубль магілёўскага «Дняпра». У 2009—2010 гадах гуляў у арэндзе ў рэчыцкім «Ведрычы-97», дзе быў іграком асновы. Улетку 2010 года вярнуўся ў Магілёў, зноў стаў гуляць за дубль, пры гэтым часам з’яўляўся ў асноўнай камандзе.

Па выніках сезона 2011 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, пасля чаго Антон перабраўся ў першалігавую «Смаргонь», а праз год апынуўся ў «Хіміку». У ліпені 2014 года вярнуўся ў Вышэйшую лігу, падпісаўшы кантракт з «Дняпром» да 2017 года[2]. У «Дняпры» знаходзіўся на лаўцы запасных і не здолеў выратаваць каманду ад чарговага вылету ў Першую лігу. У сезоне 2015 у Першай лізе трывала гуляў у аснове магіляўчан.

У лютым 2016 года разарваў пагадненне з магілёўскім клубам[3] і далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[4]. У жніўні 2016 года вярнуўся ў «Дняпро»[5], якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У першай палове сезона 2017 не меў трывалага месца ў аснове, але пазней замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У студзені 2018 года на год падоўжыў кантракт з магіляўчанамі[6]. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, з лета стаў часам заставацца на лаўцы запасных.

У снежні 2018 года стаў іграком «Смалявічаў»[7], аднак не меў трывалага месца ў складзе каманды, часцей выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў смалявіцкі клуб[8].

У жніўні 2019 года папоўніў склад гомельскага «Лакаматыва»[9], дзе стаў іграком стартавага складу. У студзені 2020 года зноў далучыўся да «Дняпра»[10]. Замацаваўся ў складзе і стаў капітанам каманды, па выніках сезона 2020 дапамог «Дняпру» перамагчы ў Другой лізе. З чэрвеня па верасень 2021 года адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У студзені 2022 года пакінуў магілёўскі клуб[11].

У лютым 2022 года стаў іграком пінскай «Хвалі»[12].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007Д1Дняпро10
2008дубльДняпро252
2009Д2Ведрыч-97250
2010 (1)Д2Ведрыч-97150
2010 (2)Д1Дняпро30
2011Д1Дняпро40
2012Д2Смаргонь242
2013Д2Хімік282
2014 (1)Д2Хімік120
2014 (2)Д1Дняпро40
2015Д2Дняпро282
2016 (1)Д1Дынама150
2016 (2)Д2Дняпро112
2017Д1Дняпро162
2018Д1Дняпро212
2019 (1)Д2Смалявічы71
2019 (2)Д2Лакаматыў140
2020Д3Дняпро231
2021Д2Дняпро182

Зноскі

  1. Anton Shepelev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Могилевский “Днепр” подписал Шепелева и перевел в основу Сийака
  3. “Днепр” подписал Хилькевича и расстался с Шепелевым
  4. Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским “Динамо”
  5. Антон Шепелев вернулся в “Днепр”
  6. “Днепр” продлил контракты с Шепелевым и Барсуковым
  7. Жевнеров и Шепелев стали игроками “Смолевичей”
  8. “Энергетик-БГУ” отдал Ращеню в аренду “Смолевичам”
  9. Шепелев подписал контракт с “Локомотивом”
  10. Шепелев и Сидоренко пополнили ряды “Днепра-Могилев”
  11. Антон Шепелев покинул “Днепр”
  12. Антон Шепелев стал игроком “Волны”
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімік Светлагорск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы