wd wp Пошук:

Антон Іванавіч Міхед

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхед. Антон Іванавіч Міхед (нар. 16 чэрвеня 1938, в. Навасёлкі, Уздзенскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1961 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, у 1971 годзе аспірант-завочнік кафедры горадабудаўніцтва БПІ. У 19611965 гадах архітэктар, кіраўнік групы інстытута «Аблпраект» у Гродне, у 19651968 гадах кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскпраект»; у 19681969 гадах галоўны архітэктар праектаў, галоўны архітэктар аддзела інстытута «Белмясцпрампраект». У 19691999 гадах галоўны архітэктар праектаў «Саюзмашпраекта», адзін з вядучых спецыялістаў інстытута ў вобласці праектавання вытворчых комплексаў і заводаў ваенна-прамысловай галіны СССР, у т.л. аб’ектаў строгай сакрэтнасці. З 1999 года дырэктар «Творчай майстэрні архітэктара Міхеда А. І.».

Член Саюза архітэктараў з 1968 года. Пражывае ў г. Мінск.

Хварэе на хваробу Альцгеймера. 10 ліпеня 2013 года згубіўся на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску, быў знойдзены 11 ліпеня ў 9-й гарадской бальніцы, куды паступіў у той дзень[1][2].

Творчасць

Будынак Гродзенскага аблвыканкама

Аўтар і сааўтар наступных праектаў: плошча галоўнага ўваходу парку імя Горкага ў Мінску (1960); адміністрацыйны будынак аблвыканкама г. Гродна (1963—1964); група 9-павярховых жылых дамоў па вул. Захарава ў Мінску (1966—1967); блок 9-павярховых жылых дамоў па вул. Пуліхава ў Мінску (1967—1968); касавы павільён стадыёна «Дынама» ў Мінску (1966—1967); плошча завода п/я 75 у Мінску (1966); завод ганчарных вырабаў у Радашковічах (1969); прыборабудаўнічы комплекс у Рагачове (1969—1972); прыборабудаўнічы завод у Смаргоні (1970); прыборабудаўнічы комплекс у Волагдзе, Расія (1971—1974); прыборабудаўнічы комплекс у Растове, Расія (1971—1974); прыборабудаўнічы комплекс у Сонечнагорску (1972—1973); корпус заводакіраўніцтва ў Барнауле (1973).

Аўтар шэрагу артыкулаў пра неабходнасць захавання і аднаўленні архітэктурна-горадабудаўнічага асяроддзя гістарычнага цэнтра г. Гродна як аднаго з найважнейшых аб’ектаў нацыянальнага і культурнага здабытку краіны.

Узнагароды

Ветэран працы.

Зноскі

  1. В Минске пропал 75-летний пенсионер, страдающий болезнью Альцгеймера Архівавана 23 кастрычніка 2019.
  2. Жив Михед Антон Иванович, 75 лет …

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрамбудпраекта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»