wd wp Пошук:

Антоніа Касана

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Антоніа Касана (італ.: Antonio Cassano; нар. 12 ліпеня 1982, Бары, Італія) — былы італьянскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Італіі (2003—2014). Выхаванец футбольнай школы «Бары». Касана называюць іграком, які майстэрскі валодае мячом, а таксама мае добры футбольны зрок[6].

Кар’ера

«Бары»

Касана дэбютаваў у Серыі А сезону 1999/2000 11 снежня 1999 года ў выязным матчы 13-га тура супраць «Лечэ». Ужо ў наступным туры, 18 снежня 1999 года, на хатнім стадыёне «Сан-Нікола» забіў пераможны гол у браму «Інтэра», адкрыўшы рахунак сваім мячам у Серыі A.

«Рома»

У 2001 годзе нападнік перайшоў у «Рому», якая была но той момант чэмпіёнам Італіі. Сума трансферу склала 28 млн еўра[7]. Свой першы гол за новую каманду ў чэмпіянаце краіны Касана забіў у 18 туры ў браму клуба «Верона». Нягледзячы на добрую гульню і высокую рэзультатыўнасць, Касана ніяк не мог рэалізаваць свой талент цалкам. У гэтым яму перашкаджаў яго свавольны характар. Ігрок праславіўся сталымі скандаламі з трэнерамі і кіраўніцтвам клуба[7].

«Рэал»

У 2006 годзе пасля працяглых спрэчак аб падпісанні новага кантракту, Касана быў прададзены ў «Рэал», дзе Касана ўступіў у адкрыты канфлікт з Фабіа Капела, з якім у яго склаліся дрэнныя адносіны яшчэ з часоў іх сумеснага знаходжання ў «Роме»[7]. Капела сцвярджаў, што ігрок мае праблемы з лішняй вагой і знаходзіцца ў дрэннай фізічнай форме.

«Сампдорыя»

У кашулі «Сампдорыі»

У 2007 годзе Касана аддалі ў арэнду «Сампдорыі». На радзіме футбаліст атрымаў дадатковую матывацыю. яго гульня стала паходзіць на гульню пяцігадовай даўнасці. Касана не канфліктаваў з кіраўніцтвам клуба, спраўна забіваў і стаў улюбёнцам генуэзскіх заўзятараў. У 2008 годзе «Сампдорыя» выкупіла правы на футбаліста.

У пачатку сезону 2010/11 чэмпіянату Італіі, паміж Касана і прэзідэнтам «Сампдорыі» Рыкарда Гаронэ адбыўся канфлікт у сувязі з тым, што форвард адмовіўся наведаць дабрачынны абед, які зладзіў кіраўнік каманды[7]. Пасля гэтага Касана быў адхілены ад трэніровак і перастаў траплаць у заяўку на матчы.

«Мілан»

3 студзеня 2011 года Касана падпісаў кантракт з «Міланам» да 2014 года[8][9]. 6 студзеня 2011 года Касана дэбютаваў у складзе «Мілана» у выязным матчы супраць «Кальяры» і зрабіў галавы пас на Родні Страсера, пасля якога быў забіты адзіны ў матчы гол[10].

29 кастрычніка 2011 года Антоніа адчуў сябе дрэнна, знаходзячыся на борце самалёта, якім вяртаўся пасля матчу «Мілана» з «Ромай», у прыватнасці ў яго рэзка паўсталі праблемы са зрокам, прамовай і рухам[11]. Па прыбыцці ў аэрапорт футбаліст быў перапраўлены ў шпіталь[12], дзе ў яго выявіліся праблемы з сэрцам. 4 лістапада Антоніа быў паспяхова праапераваны ў Мілане прафесарам Марыа Кармінаці[13]. Тэрмін аднаўлення футбаліста быў пастаўлены ў 6 месяцаў. У красавіку лекары дазволілі Касана вярнуцца ў футбол[14]. 7 красавіка Антоніа выйшаў на замену на 83 хвіліне матчу супраць «Фіярэнціны».

«Інтэр»

21 жніўня 2012 года, было пацверджана, што «Мілан» і «Інтэр» дасягнулі пагаднення па абмене Джампаала Пацыні і Касана, з кампенсацыйнай сумай каля 7 млн еўра на карысць нерадзуры[15]. У той жа дзень Касана прайшоў «Інтэр» медыцынскі агляд[16].

«Парма»

3 ліпеня 2013 года Касана падпісаў пагадненне з «Пармай» тэрмінам на тры гады, дзе ўзяў сабе 99 нумар. На афіцыйнай прэс-канферэнцыі, прысвечанай прэзентацыі Антоніа ў якасці новага іграка «Пармы», нападнік прызнаўся, што пакінуў міланскі клуб з-за новага галоўнага трэнера каманды Вальтэра Мацары, пад кіраўніцтвам якога ён трэніраваўся яшчэ ў «Сампдорыі». 26 студзеня 2015 года Касана скасаваў свой кантракт з клубам, што дазволіла яму стаць вольным агентам.

Вяртанне ў «Сампдорыю»

Касана заставаўся без працы каля паловы года. У ліпені 2015 года з’явілася інфармацыі аб цікавасці да нападніка з боку «Сампдорыі». 9 жніўня афіцыйна вярнуўся ў генуэзскі клуб, падпісаўшы двухгадовы кантракт[17].

У сезоне 2016/17 прэзідэнт клуба Масіма Ферэра заявіў, што Касана не ўваходзіць у яго планы, і той быў выключаны з першай каманды. Антоніа адмовіўся ад прапаноў шэрагу клубаў і трэніраваўся разам з юнацкімі камандамі «Сампдорыі». У студзені 2017 года канракт клуба з нападнікам па ўзаемнай згодзе быў разарваны[18].

«Элас Верона»

У ліпені 2017 года Касана, які паўгады знаходзіўся без клуба, падпісаў кантракт з «Элас Веронай»[19]. Праз тыдзень ён сабраў прэс-канферэнцыі, на якой абвясціў аб завяршэнні кар’еры, але пазней у той жа дзень заявіў, што перадумаў. Праз некаторы час усё ж канчаткова вырашыў завяршыць кар’еру[20].

Міжнародная кар’ера

Касана правёў дэбютны матч за зборную ў лістападзе 2003 года, у матчы супраць зборнай Польшчы. У складзе зборнай Італіі гуляў на Еўра-2004 і Еўра-2008, але на трыўмфальны для італьянцаў чэмпіянат свету 2006 ігрок не патрапіў.

Дасягненні

«Рома»:

«Рэал»:

«Мілан»:

Зноскі

  1. Antonio Cassano // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ANTONIO CASSANO // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Antonio Cassano // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Сампдорыя — 1946. Праверана 7 лістапада 2019.
  5. Cassano riparte dall’Entella, allenamenti da lunedìGenova: GEDI Gruppo Editoriale, 1886. — ISSN 1594-4395; 1722-7704 Праверана 7 лістапада 2019.
  6. «Player Profile». ESPN Soccernet.
  7. 1 2 3 4 Возвращение трудного ребёнка Архівавана 28 снежня 2010.. championat.ru
  8. «Милан» официально объявил о подписании Кассано Архівавана 6 студзеня 2011.. championat.ru
  9. Ufficiale: Antonio Cassano al Milan a titolo definitivo. Sampdoria.it
  10. Голевой пас Кассано помог «Милану» дожать «Кальяри» Архівавана 9 студзеня 2011.. championat.ru
  11. Галлиани: уверен, что Кассано полностью восстановится. championat.com
  12. Кассано был отправлен в больницу после возвращения в Милан из Рима. championat.com
  13. Операция на сердце Кассано прошла ўспешно. championat.com
  14. Кассано разрешено вернуться в большой футбол. championat.com
  15. «AC Milan and Inter agree terms over Pazzini-Cassano swap». goal.com
  16. «Cassano passes Inter medical, says club doctor». goal.com
  17. Антонио Кассано официально стал игроком “Сампдории”. football.by
  18. «Сампдория» объявила о расторжении контракта с Кассано. by.tribuna.com
  19. Кассано перешел в «Верону». by.tribuna.com
  20. Кассано окончательно завершил карьеру. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Парма
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Італіі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Сампдорыя
Катэгорыя·Ігракі ФК Элас Верона
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Ігракі ФК Бары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бары (Італія)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Італіі
Катэгорыя·Асобы