wd wp Пошук:

Антоніа Дзі Натале

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Антоніа Дзі Натале (італ.: Antonio Di Natale; нар. 13 кастрычніка 1977, Неапаль, Італія) — былы італьянскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Італіі (2002—2012). Універсальны нападнік, які можа згуляць на любым месцы на лініі нападзення. Ён адрозніваецца сваім дрыблінгам, хуткасцю і здольнасцю забіваць і ствараць галавыя моманты.

Кар’ера

Клубная

Дзі Натале з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы «Эмпалі». Доўга гуляў у арэндзе ў іншых клубах, пакуль не здолеў замацавацца ў аснове. За 8 гадоў забіў за клуб 49 мячоў. У 2004 годзе «Эмпалі» вылецеў з Серыі A, і Дзі Натале перайшоў ва «Удзінезэ», а таксама пачаў гуляць за зборную Італіі. Неўзабаве Антоніа стаў капітанам клуба. 5 лютага 2011 года ў хатнім матчы супраць «Сампдорыі» Антоніа забіў свой ​​100-ы мяч за «Удзінезэ» у матчах Серыі A, калі на 40-й хвіліне атрымаў пас на выхад ад Алексіса Санчэса, адарваўся ад апекі Масіма Вольты і Стэфана Лукіні і прасунуў мяч у процілеглы ад Джанлукі Курчы вугал[3].

У сезоне 2010/11 Дзі Натале стаў найлепшым бамбардзірам італьянскага першынства, забіўшы 28 галоў у 36 гульнях, з паказчыкам 0,78 галоў за гульню. Гэта быў трэці працэнт паводле такога паказчыку ў Еўропе, пасля паказчыкаў Крыштыяну Раналду і Ліянеля Месі.

Пакінуў «Удзінезэ» ўлетку 2016 года і пазней у тым жа годзе абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная

У зборнай Італіі дэбютаваў у 2002 годзе ў матчы супраць каманды Турцыі. На Еўра-2008 Дзі Натале запомніўся нерэалізаваным пенальці ў чвэрцьфінале супраць іспанцаў.

Зноскі

  1. Antonio Di Natale // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ANTONIO DI NATALE // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Ди Натале забил свой 100-й гол за “Удинезе” в серии А Архівавана 8 лютага 2011.. championat.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Удзінезэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Варэзэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Неапалі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Італіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Эмпалі
Катэгорыя·Ігракі ФК В’ярэджа
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Іперцола