wd wp Пошук:

Антапольскі сельсавет

Антапо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Антаполле.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Слідчанскі сельсавет у складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Слідчаны. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чашніцкага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1957 года ў склад сельсавета са Старасельскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Асяродкі, Бараўцы, Жукі, Коравічы і Ракаўшчына)[1]. 25 снежня 1959 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Антаполле[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чашніцкага раёна. 7 чэрвеня 1966 года ў склад сельсавета з Чарэйскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бельнякі, Будзілава, Замачак, Мар’іна і Сабалі)[3]. 7 чэрвеня 1968 года сельсавет перайменаваны ў Антапольскі[4]. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Лукомльскага сельсавета пералічаны 4 населеныя пункты (вёскі Барок, Камянец, Мялешкавічы і Слабодка)[5], 8 красавіка 2004 года — яшчэ 2 населеныя пункты (вёскі Восава і Жучкі)[6]. 10 кастрычніка 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кругліцкага сельсавета[7].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1168 чалавек[8], з іх 98,7 % — беларусы, 1,0 % — рускія[9].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 населеных пунктаў: вёскі Антаполле, Бабоўка, Бараўцы, Барок, Барсукі, Баяры, Белая Дуброва, Бельнякі, Будзілава, Будзішча, Восава, Дайлідаўка, Жукі, Жучкі, Замачак, Камянец, Коравічы, Мар’іна, Мялешкавічы, Падмошша, Рыжанкі, Сабалі, Слабодка, Слідчаны, Тоўпіна, Хаўчы, Хмялёўка і Церабені.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142)
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 91287).
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чарэйскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чашніцкага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бешанковіцкага раёна