Слідча́ны[1] (трансліт.: Slidčany, руск.: Слидчаны) — вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Кругліцкага сельсавета.
У 1924—1959 гадах цэнтр Слідчанскага сельсавета[2]. Да 10 кастрычніка 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Антапольскага сельсавета[3].
Згадваецца ў 1668 годзе як вёска Слічаны ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4].