wd wp Пошук:

Антані Рэвеер

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Антані́ Рэвее́р (фр.: Anthony Réveillère; нар. 10 лістапада 1979, Дуэ-ля-Фантэн, Францыя) — французскі футбаліст, які завяршыў прафесійную кар’еру. Выступаў на пазіцыі абаронцы. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Францыі. Добра вядомы сваёй хуткасцю, можа гуляць як на левым, гэтак і правым боку абароны.

Кар’ера

Антані Рэвеер пачаў сваю кар’еру ў камандзе «Віер», потым гуляў за «Анжэ». Ва ўзросце 18-ці гадоў Рэвеер перайшоў у клуб «Рэн», дзе ён хутка пачаў гуляць у аснове, дзякуючы трэнеру клуба, Полю Ле Гуэну, які давяраў абаронцу. 3 лютага 1998 года Рэвеер дэбютаваў у Лізе 1 у гульні супраць «Бастыі». Усяго за «Рэн» Рэвеер гуляў на працягу 6 гадоў, правёўшы 165 матчаў і забіўшы 2 галы. У студзені 2003 года ён быў арэндаваны іспанскай «Валенсіяй», дзе, на правах арэнды, гуляў 6 месяцаў[4].

Летам 2003 года Рэвеер перайшоў у «Алімпік» з Ліёна, куды яго запрасіў яго былы трэнер па «Рэну», Поль Ле Гуэн. Там Рэвеер хутка заваяваў месца ў аснове каманды. Ён быў выкліканы ў склад зборнай Францыі, дэбютаваўшы 11 кастрычніка 2003 года ў гульні супраць каманды Ізраіля, але там абаронца не вытрымаў канкурэнцыю з боку Бакары Санья і Рода Фані.

5 лістапада 2008 года Рэвеер забіў свой першы мяч у Лізе чэмпіёнаў, паразіўшы браму «Сцяўа». 22 лістапада таго ж года Антані, у гульні з «Пары Сен-Жэрмен» атрымаў цяжкую траўму — разрыў крыжападобнай звязкі на левым калене, з-за чаго амаль цалкам прапусціў сезон 2008/09, аднавіўшыся толькі да канца сакавіка. У наступным сезоне Рэвеер зноў заваяваў месца ў стартавым складзе клуба. За свае выступы ў тым сезоне Рэвеер быў выкліканы Раймонам Даменекам для ўдзелу на чэмпіянаце свету.

8 лістапада 2013 года Ревеер афіцыйна далучыўся да клуба Серыі A «Напалі» на правах вольнага агента пасля заканчэння яго кантракту з «Ліёнам»[5].

23 кастрычніка 2014 года Рэвеер падпісаў кантракт з англійскім клубам «Сандэрленд» тэрмінам на адзін год[6]. Па заканчэнні сезону 2014/15 пакінуў «Сандэрленд». У лістападзе 2015 года, так і не знайшоўшы новы клуб, абвясціў аб завяршэнні кар’еры[7].

Дасягненні

«Алімпік» Ліён:

«Напалі»:

Асабістае жыццё

У Антані і яго жонкі Караліны ёсць двое дзяцей: сын Лені, які нарадзіўся ў чэрвені 2006 года, і дачка Шэран, якая нарадзілася ў сакавіку 2009 года.

Зноскі

  1. Anthony Réveillère // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ANTHONY REVEILLERE // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Anthony Reveillere // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Anthony Réveillère. Stade-Rennais-online.com.
  5. Réveillère Joins Napoli Архівавана 23 кастрычніка 2014.. S.S.C. Napoli.
  6. Sunderland sign Anthony Reveillere until end of season. BBC Sport
  7. Ревейер завершил карьеру. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Ігракі зборнай Францыі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Напалі
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Ліён
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Мен і Луара
Катэгорыя·Ігракі ФК Валенсія
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэн
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лістапада
Катэгорыя·Ігракі ФК Сандэрленд