wd wp Пошук:

Антанін Беневіц

А́нтанін Бе́невіц (чэшск.: і ням.: Antonín Bennewitz; 26 сакавіка 1833 — 29 мая 1926) — чэшскі скрыпач, дырыжор і музычны педагог.

Біяграфія

Сын немца і чэшкі. У 1852 годзе скончыў Пражскую кансерваторыю па класе Морыца Мільднера. У 1852—1861 гадах — скрыпач пражскага Саслоўнага тэатра, адначасова выступаў у розных еўрапейскіх краінах як саліст. У якасці ансамблевага выканаўцы браў удзел у прэм’еры Фартэпіяннага трыа Бедржыха Сметаны Op. 15 3 снежня 1855 года (з віяланчэлістам Юліусам Гольтэрманам і аўтарам у партыі фартэпіяна); у далейшым іграў першую скрыпку ў струнным квартэце Піксіса, змяніўшы за пультам свайго настаўніка Мільднера[4]. Як дырыжор упершыню выканаў, у прыватнасці, сімфанічныя паэмы Антаніна Дворжака «Вадзянік», «Паўдзённіца» і «Залаты калаўрот» у напаўпрыватным канцэрце 3 чэрвеня 1896 года[5].

З 1865 года — прафесар Пражскай кансерваторыі, а ў 1882—1901 гадах яе дырэктар; афіцыйны сайт Пражскай кансерваторыі называе перыяд кіраўніцтва Беневіца «залатым часам»[6]. Ён быў адным з заснавальнікаў Kammermusikverein, чые нацыянальныя ідэалы заахвоцілі Бедржыха Сметану напісаць свой струнны квартэт e-moll «З майго жыцця»[7].

Да вучняў Беневіца належалі найбуйнейшыя чэшскія музыканты мяжы XIX—XX стагоддзяў: Отакар Шэўчык, Франц Легар, Оскар Недбал, Ёзеф Сук, Францішак Ондржычак, Карал Галірж і інш., рускі кампазітар чэшскага паходжання Андрэй Кадлец

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1068938250 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Bedrich Smetana (нявызн.). web.archive.org (26 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2009. Праверана 20 верасня 2020.
  5. Černušák, Gracián; Štědroň, Bohumír; Nováček, Zdenko. Československý hudební slovník. — Státní hudební vydavatelství. — p. 83 с.
  6. Stručná historie Pražské konzervatoře (чэшск.)
  7. Robin Stowell, Jonathan Cross. The Cambridge Companion to the String Quartet. — Cambridge University Press, 2003-11-13. — 394 с. — ISBN 978-0-521-00042-0.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Выпускнікі Пражскай кансерваторыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Музычныя педагогі Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1833 годзе
Катэгорыя·Дырыжоры XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Дырыжоры Чэхіі
Катэгорыя·Скрыпачы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Скрыпачы Чэхіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дырыжоры XX стагоддзя
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Скрыпачы паводле алфавіта
Катэгорыя·Скрыпачы XX стагоддзя
Катэгорыя·Кампазітары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Чэхіі
Катэгорыя·Памерлі 29 мая
Катэгорыя·Музычныя педагогі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Дырыжоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары Чэхіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта