wd wp Пошук:

Антанусі

Антанусі (малагас. Antanosy) - этнічная група малагасійцаў. Насяляюць частку паўднёвага ўсходу Мадагаскара. Агульная колькасць - 633 тыс. чал.[1]

Антанусі мігрыравалі на паўднёвы ўсход Мадагаскара ў XVIII ст. Падзяляюцца на 3 буйныя групы. Частка антанусі традыцыйна падтрымлівала саюзныя адносіны з антайсака і нават некаторы час уваходзіла ў склад іх дзяржавы.

Асноўныя заняткі - сельская гаспадарка (вырошчванне рысу і клубняплодаў), лясная гаспадарка, лоў рыбы. Будуюць драўляныя жытлы каркаснага тыпу.

Размаўляюць на дыялекце малагасійскай мовы.

Большасць вернікаў прытрымліваецца традыцыйных рэлігійных культаў. Распаўсюджаны таксама хрысціянства (53%) і іслам (9%).

Зноскі

  1. Antanosy of Madagascar

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Малагасійцы