wd wp Пошук:

Анры дэ Рэнье

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рэнье.

Анры́ Франсуа́ Жазе́ф дэ Рэнье́ (фр.: Henri-Francois-Joseph de Régnier, 28 снежня 1864, Анфлёр, Кальвадос — 23 мая 1936, Парыж) — французскі паэт і пісьменнік. член Французскай акадэміі (1911).

Аўтар вершаў, навел і раманаў. У паэзіі прытрымліваўся сярэдняй лініі паміж парнасцамі і сімвалізмам, эксперыментаваў з вольным вершам, разам з тым нярэдка звяртаючыся да санетнай формы і працягваючы лінію «песенек» у духу Нерваля і Верлена. У прозе развіваў стылістыку «галантнага» XVIII стагоддзя (Шадэрло дэ Лакло).

Біяграфія

Вуліца ў Анфлёры
Ліст Анры дэ Рэнье, 1911

Паходзіў са старадаўняга арыстакратычнага роду, які жыў у Нармандыі. Вучыўся ў Парыжы, рыхтаваўся стаць юрыстам. З 1885 года публікаваўся ў французскіх і бельгійскіх часопісах. Пачынаў у крузе «Парнаса» (ён быў жанаты на дачцы аднаго з лідараў групы — Жазэ Марыя дэ Эрэдыа), складваўся пад уплывам Малармэ (увесь час наведваў яго «аўторкі» на ру дзю Ром), быў блізкі да сімвалістаў (Жан Марэас, Гюстаў Кан). Сябраваў і перапісваўся з Андрэ Жыдам, Полем Валеры і інш.

Прызнанне

У 1911 годзе быў выбраны членам Французскай акадэміі. Музыку на вершы Рэнье пісалі М.Равель, Габрыэль Фарэ, Рэйнальда Ан, Альбер Русель і інш. У 1931 годзе фільм па навеле Анры дэ Рэнье «Няшчасная прыгажуня» зняў Ясудзіра Адзу.

Творы

Найноўшыя выданні

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11859902X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1864 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сімвалісты
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 23 мая
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Анфлёры
Катэгорыя·Франкамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэты Францыі