wd wp Пошук:

Андрэс Іньеста

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэс Іньеста Лухан, болей вядомы як Андрэс Іньеста (нар. 11 мая 1984, Фуэнтэальбілья, правінцыя Альбасетэ, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронцы японскага клуба «Вісэл Кобэ» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі. Вядомы дзякуюы шматгадовым выступам за «Барселону».

Біяграфія

Андрэс Іньеста нарадзіўся ў Фуэнтэабіі, правінцыя Альбасетэ, 11 мая 1984 у сям’і рабочых. Калі Андрэсу было 8 гадоў, яго бацькі аддалі яго ў школу тутэйшага футбольнага клуба. У 1996, ва ўзросце 12 гадоў Андрэс прымаў удзел у моладзевым турніры «Брунетэ». Тым жа годам, увосень, перайшоў у адну з моладзевых секцыяў «Барселоны» і пераехаў у знакамітую рэзідэнцыю «Ля Масія». У 16 гадоў быў запрошаны трэнерам Ларэнса Сера Ферэрам прыняць удзел у трэніроўцы з першай камандай «Барсы». У 18 гадоў пераехаў жыць са сваёй сям’ёй у Сан Феліў дэ Ёбрэгат.

Правёў два гады гуляючы за «Барселону B», дэбютаваў за асноўную каманду «Барселоны» у сезоне 2002/03 пры трэнеры Луі ван Гале. На працягу двух сезонаў (2002/03 і 2003/04) спалучаў выступы за асноўную каманду з выступамі за другую каманду «Барсы». У сезоне 2004/05 канчаткова пераходзіць у асноўную каманду і актыўна дапамагае Барсе змагацца за тытул чэмпіёна Іспаніі. Нельга сказаць што Андрэс быў іграком асноўнага складу каманды, але менавіта ён часцей за ўсіх у тым сезоне выходзіў на замену, звычайна з’яўляючыся на гульнявой пляцоўцы ў другіх паловах сустрэчаў. Такім чынам ён прапусціў толькі адну гульню ў Ла Лізе ў тым сезоне, правёўшы 37 матчаў у чэмпіянаце. Разам з Самюэлем Это’о Іньеста быў самым выкарыстоўваемым іграком у складзе «Барсы» таго сезону.

У сезоне 2005/06 з-за доўгай адсутнасці Хаві ў камандзе па прычыне траўмы, Іньеста стаў рэгулярна траплаць у асноўны склад каманды. Час гульні на полі, які быў дадзены Андрэсу дазволіў яму пераўтварыцца ў паўабаронцу міравога ўзроўню. Сама «Барса» зрабіла ў тым сезоне дубль, выйграўшы першынство Іспаніі і Лігу чэмпіёнаў, у фінале якой Андрэс выйшаў на замену пры ліку 0-1. Выдатная гульня Андрэса дапамагла Барсе спачатку зраўняць лік, а потым і забіць пераможны гол. Сезон 2006/07 стаў удалым для Андрэса ў персанальным плане. 22 жніўня Андрэс падняў над галавою Кубак Гампера ў якасці капітана каманды, пасля разгромнай перамогі Барсы над мюнхенскай «Баварыяй» з лікам 4—0. Упершыню згуляў на пазіцыі левага нападніка ў гульні з «Леўскі» ў Лізе чэмпіёнаў, забіўшы два галы. Гуляў на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы ў матчы 1/8 фінала таго ж турніру супраць «Ліверпула». Нягледзячы на тое, што трэнер Франк Райкард часта ставіў Андрэса на розныя пазіцыі на полі, у сезоне 2006/07 Іньеста ўсталяваў свой персанальны рэкорд па колькасці забітых галоў.

У пачатку сезону 2007/08 Андрэс змяніў свой звыклы нумар 24 на нумар 8, які вызваліўся пасля зыходу з каманды Людавіка Жулі. Менавіта пад гэтым нумарам Андрэс выступаў за юнацкія каманды. 25 студзеня 2014 Андрэс абнавіў свой кантракт з клубам да 30 чэрвеня 2014. Кошт за выкуп іграка па гэтаму кантракту складаў 150 мільёнаў еўра.

У сезоне 2008/09 Андрэс зрабіўся чацвертым капітанам каманды пасля Карлеса Пуёля, Хаві і Віктара Вальдэса. У сярэдзіне лістапада 2008 атрымаў траўму, якая павінна была заставіць яго па-за гульнёй на 6 тыдняў. Андрэс не жадаў вяртацца пакуль не адчуваў сябе на 100 % і вярнуўся на поле 3 студзеня 2009, выйшаўшы на замену ў матчы з «Мальёркай» і забіўшы важны гол праз 10 хвілін. 12 студзеня 2009 быў апублікаваны спіс лепшых ігракоў свету ў 2008 па версіі ФІФА, у якім Андрэс быў на дзявятым месцы. Выступы Андрэса на працягу сезону 2008/09 часта хваліліся іспанскай і сусветнай прэсай, а сам Андрэс неадначасова атрымліваў авацыі як на «Камп Ноў», так і на іншых стадыёнах.

5 лютага Іньеста выйшаў у складзе «Барсы» ў 250-ы раз у матчы Кубка Караля супраць «Маёркі». Іньеста зноў атрымаў траўму ў хатнім матчы чэмпіяната супраць «Малагі», але вярнуўся на поле ў першым матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Баварыі» (4:0). 2 мая 2009 года Андрэс прыняў удзел у разгроме мадрыдскага «Рэала» на «Сант’яга Бернабеу» (2:6), а праз чатыры дні забіў, мабыць, найважнейшы свой гол у кар’еры лонданскаму «Чэлсі» ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў на трэцяй дадатковай хвіліне. Гэты гол дазволіў «Барсе» прайсці ў фінал спаборніцтва, дзе яна перамагла англійскі «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 2:0. Пасля гэтай гульні нападнік манкуніянцаў Уэйн Руні назваў Ініесту лепшым іграком у свеце. 18 кастрычніка Іньеста быў уключаны ў спіс з 30 прэтэндэнтаў на прэстыжную ўзнагароду «Залаты мяч». Андрэс таксама заняў пятае месца ў спісе лепшых ігракоў свету па версіі ФІФА. Ён забіў свой першы гол у сезоне супраць «Расінга» з Сантандэра.

У красавіку 2018 года абвясціў аб сваім зыходзе з «Барселоны» па заканчэнні сезону. Меў варыянты працягу кар’еры ў розных азіяцкіх клубах, у выніку далучыўся да японскага «Вісэл Кобэ»[5].

Зноскі

  1. Andrés Iniesta // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Andrés Iniesta // FBref.com
  3. http://www.espnfc.com/player/17566/andres-iniesta
  4. https://www.barcelona.com/barcelona_tickets/fc_barcelona_football_tickets/players/andres_iniesta
  5. Иньеста подтвердил, что будет играть в Японии. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі футбалістаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона B
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Вісэл Кобэ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Альбасетэ
Катэгорыя·Ігракі зборнай Іспаніі па футболе