wd wp Пошук:

Андрэй Якаўлевіч Малышаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малышаў. Андрэй Якаўлевіч Ма́лышаў[1] (30 лістапада 1913, Мінск — 21 студзеня 1984) — вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі, кандыдат геаграфічных навук (1952), прафесар (1970). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР[2] (1971).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў школу, працаваў качагарам на паравозе[3]. У 1939 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут і паступіў у завочную аспірантуру. У тым жа 1939 годзе быў запрошаны на пасаду выкладчыка і намесніка дэкана[3]. У 1941—1949 гг. ўзначальваў геолагаразведачную экспедыцыю па пошуку радовішчаў золата ў раёне горада Міяс на Урале і інш. У 1949—1979 гг. А. Я. Малышаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1954 года на пасадзе прарэктара па навучальнай рабоце, а ў 1965—1966 гг. узначальваў кафедру эканамічнай геаграфіі геаграфічнага факультэта. У 1952 годзе ў Маскоўскім абласным педагагічным інстытуце абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Полесская область: экономико-географическая характеристика»[3].

Навуковая дзейнасць

А. Я. Малышаву належаць працы па эканамічнай геаграфіі Беларускай ССР, праблемам транспарту і асушэння Палесся.

Сярод апублікаваных прац:

Узнагароды

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары.
  2. Заслужаныя дзеячы // Сайт БДУ
  3. 1 2 3 Смоляков Г. С. А. Я. Малышев: учёный, организатор, человек(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Геаграфічны факультэт БДУ
Катэгорыя·Памерлі 21 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Географы СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты геаграфічных навук
Катэгорыя·Географы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»