wd wp Пошук:

Андрэй Анатолевіч Шчарбакоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шчарбакоў. Андрэй Шчарбакоў (нар. 31 студзеня 1991, Віцебск, Беларуская ССР17 снежня 2018) — беларускі футбаліст, брамнік.

Кар’ера

Клубная

Выхаванец віцебскага футбола, гуляў за дубль «Віцебска». У канцы 2010 года перайшоў у БАТЭ, дзе з’яўляўся рэзервовым брамнікам і гуляў у асноўным за дубль.

У лютым 2013 года вярнуўся ў «Віцебск» на правах арэнды[3], але ў жніўні 2013 года перайшоў у «Слуцк». Хутка стаў асноўным брамнікам «Слуцка» і дапамог гэтаму клубу перамагчы ў Першай лізе.

У студзені 2014 года зноў быў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у «Белшыну»[4]. У першай палове сезону 2014 чаргаваўся на пазіцыі брамніка з Антонам Кавалеўскім, а ўлетку 2014 года, пасля прыходу ў каманду Дзмітрыя Гушчанкі, стаў другім брамнікам і перастаў з’яўляцца ў аснове.

У студзені 2015 года быў адпраўлены ў арэнду ў брэсцкае «Дынама»[5]. Але ў лютым у Брэсце з’явіўся былы брамнік мясцовага клуба Валерый Фамічоў, канкурэнцыю з якім Шчарбакоў не вытрымаў і пакінуў «Дынама»[6]. У сакавіку 2015 года, па заканчэнні кантракта з БАТЭ, зноў накіраваўся ў «Белшыну»[7]. У сезоне 2015 заставаўся другім брамнікам бабруйскага клуба пасля Барыса Панкратава.

У студзені 2016 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[8], дзе стаў другім брамнікам пасля Дзмітрыя Гушчанкі. Сезон 2018, як і папярэднія, пачынаў другім брамнікам, аднак 29 красавіка ў матчы супраць «Смалявічаў» Гушчанка атрымаў чырвоную картку і быў дыскваліфікаваны на пяць матчаў, у выніку Шчарбакоў заняў месца ў браме і здолеў замацавацца ў складзе, не саступіўшы месца ў складзе Гушчанку нават пасля адбыцця дыскаліфікацыі.

Міжнародная

Трапіў на Алімпійскія гульні 2012 у Лондане, але ні разу не з’явіўся на полі. У 2011—2012 гадах быў асноўным брамнікам моладзевай зборнай Беларусі.

Гібель

17 снежня 2018 года загінуў у ДТЗ на 543-м кіламетры аўтамабільнай дарогі М1[9]. Пахаваны ў Віцебску на могілках Нікраполле.

Дасягненні

Зноскі

  1. Andrey Shcherbakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Andrei Scherbakov // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Вратарь БАТЭ Андрей Щербаков отдан в аренду в «Витебск» Архівавана 3 сакавіка 2013.
  4. БАТЭ отдал Щербакова в аренду “Белшине”
  5. БАТЭ отдал Щербакова в аренду брестскому “Динамо”
  6. Щербаков и Ковалюк покинули расположение брестского «Динамо»
  7. Щербаков и Иванко на просмотре в «Белшине» Архівавана 11 кастрычніка 2015.
  8. Андрей Щербаков пополнил ряды “Витебска”
  9. Голкипер “Витебска” Андрей Щербаков погиб в автокатастрофе

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Памерлі 17 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Віцебску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 студзеня
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Талачынскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта