wd wp Пошук:

Андрэй Ігаравіч Горбач

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Горбач. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэй Горбач (нар. 20 мая 1985, Масты) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў мастоўскім «Нёмане», дзе выступаў на пазіцыі нападніка. Потым гуляў за дубль БАТЭ. З 2005 года выступаў за гродзенскі «Нёман», дзе паступова стаў іграком асновы. Тады ж перакваліфікаваўся ў абаронцу.

У пачатку 2012 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро». Дапамог клубу выйграць Першую лігу, а ў сезоне 2013 выступаў у асноўным складзе ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[2]. У слуцкім клубе пераважна выхадзіў на замену. У чэрвені і ў кастрычніку-лістападзе 2014 года з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2014 года кантракт са «Слуцкам» быў разарваны[3].

У лютым 2015 года пасля прагляду зноў стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[4]. У складзе «Нёмана» зноў стаў часам выкарыстоўвацца ў якасці нападніка. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі[5], а ў лютым 2017 года падпісаў новае пагадненне на адзін год[6]. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца ў складзе, звычайна выхадзіў на замену ў канцы матча, толькі ў канцы сезона стаў пачынаць сезон у старце. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон[7].

Сезон 2018 пачынаў на лаўцы запасных, пазней стаў гуляць за дубль. У канцы сезона пачаў гуляць і ў асноўнай камандзе. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі на 2019 год[8]. У першай палове сезона 2019 трывала гуляў у асноўным складзе, пазней страціў месца на полі. У лютым 2020 года стала вядома, што абаронца завяршыў кар’еру і будзе працаваць у структуры «Нёмана»[9].

У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў у Другой лізе за гродзенскі ЖКГ.

Дасягненні

Зноскі

  1. Andrey Gorbach // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Андрей Горбач и Александр Былина стали игроками «Слуцка»
  3. “Слуцк” расстался с Александром Былиной и Андреем Горбачем
  4. Андрей Горбач стал игроком “Немана”
  5. Андрей Горбач продолжит выступления за “Неман”
  6. Андрей Горбач продлил контракт с “Неманом”
  7. Якимов, Жуковский, Рудик и еще трое футболистов продлили контракты с “Неманом”
  8. Андрей Горбач проведет 12-й сезон в составе “Немана”
  9. Горбач завершил карьеру и будет работать в структуре «Немана»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мастах
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК ЖКГ Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Масты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта