wd wp Пошук:

Анатоль Фёдаравіч Скамарошчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скамарошчанка. Анатоль Фёдаравіч Скамарошчанка (18 сакавіка 1954, Гродна, Беларусь — 1 кастрычніка 2019, Гродна, Беларусь) — беларускі мастак, дызайнер інтэр’ераў і мэблі.

Біяграфія

У 19701974 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава, у 19761981 гадах вучыўся ў Беларускай акадэміі мастацтваў на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва па спецыяльнасці «Кераміка».

З 1982 года жыў і працаваў у Гродне. Працаваў у мастацка-вытворчых майстэрнях у Гродне, аформіў басейн у адным з дзіцячых садоў горада і комплекс для адпачынку ВА «Азот»; керамічны рэльеф яго працы ўпрыгожвае хол ЖРЭУ Кастрычніцкага раёна г. Гродна. Ён таксама выканаў серыю рэльефаў інтэр’ера кафэ «Верас».

Член Саюза дызайнераў Беларусі з 1997 года.

Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках у Мінску, Гродне, Брэсце, Лідзе, Беластоку. Тры персанальныя выстаўкі ў г. Гродна.

Памёр 1 кастрычніка 2019 года. Развітанне адбылося 2-3 кастрычніка ў Пахавальнай зале на пр. Касманаўтаў у Гродне. 3 кастрычніка прайшла служба пройдзе ў Царкве Усіх Святых[1]. Пахаваны на гродзенскіх могілках «Сакрэт».

Працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, ЗША.

Сям’я

У шлюбе з мастачкай і мастацтвазнаўцам Нінай Чурабай, малодшай дачкой мастака Мікалая Чурабы[2], меў сына Уладзіміра (нар. 1982), графіка, дызайнера, мастака і фатографа, і дачку Марыяну (нар. 1987), дызайнера. Уладзімір у шлюбе з Кацярынай Таберкай мае дачку Дарыя і сына Даніла[3].

Зноскі

  1. Памёр гродзенскі мастак Анатоль Скамарошчанка. Як з ім развітацца
  2. У выставачным зале на Савецкай адкрылася выстава да 100-годдзя Мікалая Чурабы
  3. Пяцігадовая сенсацыя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках «Сакрэт»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза дызайнераў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне