wd wp Пошук:

Анатоль Мікалаевіч Новікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Новікаў. Анатоль Мікалаевіч Новікаў (нар. 13 лютага 1941, Бораўск Калужскай вобласці РСФСР) — беларускі ваенны і палітык. Генерал-лейтэнант у адстаўцы. Старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Біяграфія

Скончыў Вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР (агульнавайсковы камандзір), Ваеннапалітычную акадэмію імя У. І. Леніна (палітработнік), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (палітолаг).

Працаваў на розных пасадах у Маскоўскай, Прыбалтыйскай, Прыкарпацкай ваенных акругах, Групе савецкіх войскаў у Германіі, затым членам ваеннага савета танкавай арміі ў г. Барысаве, членам ваеннага савета Закаўказскай і Беларускай ваенных акруг, начальнікам інспекцыі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР адзінаццатага склікання, дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання. Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га, 3-га і 4-га скліканняў[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыны III ступені, Пашаны, Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, васемнаццаццю медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва[2].

Зноскі

  1. Новиков Анатолий Николаевич Архівавана 18 жніўня 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Выпускнікі РАДС пры Прэзідэнце РФ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі