wd wp Пошук:

Беларуская рэспубліканская арганізацыя ветэранаў

Белару́ская рэспубліка́нская арганіза́цыя ветэра́наў, Беларуская рэспубліканская арганізацыя ветэранаў вайны, працы, Узброенных Сіл і праваахоўных органаў — добраахвотная грамадская арганізацыя. Створана ў 1987 годзе. У 19911995 гадах называлася Арганізацыя ветэранаў Рэспублікі Беларусь. Асноўныя задачы — абарона канстытуцыйных правоў і свабод старэйшага пакалення, далучэнне ветэранаў да ўдзелу ў грамадскім жыцці, пасільнай працоўнай дзейнасці. Аб’ядноўвае 6 абласных, Мінскую гарадскую на правах абласной, 165 гарадскіх і раённых арганізацый ветэранаў, усяго больш за 2,5 млн чалавек па стану на 1996 год. Усе структурныя падраздзяленні ўзначальваюць саветы ветэранаў. У складзе арганізацыі дзейнічаюць клубы і аб’яднанні ветэранаў па інтарэсах і праблемах ветэранскага руху.

Старшыні

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара