wd wp Пошук:

Анатоль Аляксандравіч Галаўко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галаўко. Анатóль Аляксáндравіч Галаўкó (12 снежня 1925, Аляксееўка, Белгародская вобласць, РСФСР — 14 мая 2014[1]) — прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1990), кіраўнік дэлегацыі БССР на Жэнеўскай канферэнцыі ААН (1975), у 1985—1990 гадах прадстаўляў БССР у Пастаяннай Палаце Міжнароднага трацейскага суда (Гаага)[2].

Біяграфія

Нарадзіўся 12 снежня 1925 года ў горадзе Аляксееўка Белгародскай вобласці РСФСР.

Удзельнік Вялікай Айчынай вайны, ваяваў у складзе 1-га Беларускага фронту, удзельнічаў у аперацыі па вызваленні Мінска, браў удзел у Парадзе Перамогі (24.6.1945)[3].

Пасля вайны паступіў у Харкаўскі юрыдычны інстытут, які скончыў у 1950 годзе. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дзеянне іскавай даўнасці ў савецкім грамадзянскім праве» (1953). У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Арганізацыйна-прававыя праблемы ў дзейнасці Савета па кіраўніцтве калгасным будаўніцтвам». У 1954 годзе пачаў працу ў БССР, старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР, з 1959 года на юрыдычным факультэце БДУ, дзе быў дацэнтам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права да 1965 года. Потым 27 гадоў узначальваў кафедру дзяржаўнага права. У 1992 годзе стаў прафесарам кафедры канстытуцыйнага права[2].

Выкладаў курс канстытуцыйнага права Рэспублікі Беларусь. Падрыхтаваў 35 кандыдатаў навук, з якіх 9 — грамадзяне іншых краін, а таксама 8 дактароў навук. У свой час чытаў лекцыі ў ЗША, ФРГ, Даніі, Балгарыі, Польшчы, Літве, Югаславіі і ГДР.

Прымаў удзел у рабочых групах па падрыхтоўкі праектаў трох Канстытуцый[3]:

Узнагароды і падзякі

Імя А. Галаўко ў 1994 годзе ўнесена у адмысловае выданне Міжнароднага біяграфічнага цэнтра (Кембрыдж, Вялікабрытанія)

Зноскі

  1. Невосполнимая потеря. Памяти Анатолия Александровича Головко.(руск.) . Сайт Юрыдычнага факультэта БДУ (15 мая 2014).
  2. 1 2 3 Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
  3. 1 2 3 Профіль на сайце БДУ
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 14 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Дактары юрыдычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варонежскай губерні
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Белгародскай вобласці
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі