wd wp Пошук:

Анатоль Іванавіч Мокій

Анатоль Іванавіч Мокій (нар. 2 лістапада 1952 года ў Рагынцях Сумской вобласці) — украінскі навуковец, эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар, акадэмік АН ВШУ.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сяле Рагынці Раменскага раёна Сумской вобласці. у 1974 годзе скончыў эканамічны факультэт Львоўскага ўніверсітэта імя Івана Франко. З 1974 года працаваў на Мінскім вытворчым аб’яднанні «Луч» інжынерам-матэматыкам. З 1977 года - на пасадзе інжынера-праграміста кафедры механізаванай апрацоўкі эканамічнай інфармацыі Львоўскага гандлёва-эканамічнага інстытута. На працягу 1986-1989 гадоў вучыўся ў аспірантуры ва Украінскім навукова-даследчым інстытуце гандлю і грамадскага харчавання і ў 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1990 года - асістэнт кафедры маркетынгу Львоўскай камерцыйнай акадэміі Укаапсаюза, у 1993 годзе абраны на пасаду дацэнта гэтай жа кафедры. З 1995 па 2000 гады — дэкан факультэта міжнародных эканамічных адносін ЛКА. З 2000 года - загадчык кафедры міжнародных эканамічных адносін ЛКА, а з 2004 года - прарэктар па міжнародных сувязях. У 1994-1995 гадах працаваў на пасадзе старэйшага навуковага супрацоўніка Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў Украіны, у 2004-2007 гадах — дырэктар філіяла Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў у Львове. Таксама пэўны час займаў пасаду прарэктара Запарожскага інстытута эканомікі і інфармацыйных тэхналогій. Сёння з’яўляецца вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела рэгіянальнай эканамічнай палітыкі Інстытута рэгіянальных даследаванняў імя М. І. Далішняга Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя сферы навуковых інтарэсаў: глабалізацыя сусветных гаспадарчых сувязяў, інавацыйнае развіццё, эканамічная бяспека, ілегалізацыя эканомікі, малое і сярэдняе прадпрымальніцтва, рэгіянальная эканоміка, знешні і ўнутраны гандаль, развіццё чалавечага капіталу.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у прыватнасці манаграфій «Рэгіянальна-сектаральная мадэль знешнеэканамічнай інтэграцыі: перадумовы і стратэгія рэалізацыі» (1999 год) і «Стратэгія фарміравання рэгіянальных інавацыйных цэнтраў ва Украіне» (2007 год); суаўтар манаграфій «Развіццё знешняга гандлю Украіны і яе эканамічнай бяспекі» (1996 год), «Эканоміка: рэаліі, перспектывы развіцця рынкавых адносін» (2000 год), «Ценявая эканоміка: сутнасць, асаблівасці і шляхі легалізацыі» (2006 год) і інш.

Падрыхтаваў 22 кандыдатаў эканамічных навук і 2 дактароў навук.

Член (1997-1998 гады) і намеснік старшыні (з 2004 года) Кансультатыўна-дарадчага савета па пытаннях прадпрымальніцтва пры Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Старшыня Львоўскага асяродку Украінскай асацыяцыі эканамістаў-міжнароднікаў (з 2007 года).

Член спецыялізаваных вучоных саветаў па абароне дысертацый пры Цярнопальскім нацыянальным эканамічным універсітэце2003 года), пры Нацыянальным інстытуце стратэгічных даследаванняў2005 года). Член Сената Вышэйшай эканамічнай школы ў горадзе Сталёва Воля (Польшча). Выдатнік адукацыі Украіны (1999 год). Член кантрольна-рэвізійнай камісіі Акадэміі навук вышэйшай школы Украіны з 2007 года.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Эканамісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Асобы