wd wp Пошук:

Акадэмія навук вышэйшай школы Украіны

Акадэмія навук вышэйшай школы Украіны (АН ВШУ) — украінская грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае вядучых украінскіх навукоўцаў - супрацоўнікаў вышэйшых навучальных устаноў.

Агульная характарыстыка

Акадэмія з’яўляецца грамадскай некамерцыйнай навуковай арганізацыяй, якая ў адпаведнасці з законамі Украіны «Аб навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці» і «Аб вышэйшай адукацыі» аб’ядноўвае навукоўцаў - супрацоўнікаў вышэйшых навучальных устаноў для садзейнічання ў правядзенні фундаментальных і прыкладных даследаванняў у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных і сацыяльных і гуманітарных навук, абмену навуковым і педагагічным досведам, абароны прафесійных інтарэсаў. Акадэмія ў сваёй дзейнасці супрацоўнічае з цэнтральнымі органамі выканаўчай улады Украіны ў галіне адукацыі і навукі, з іншымі дзяржаўнымі органамі, якія маюць у падпарадкаванні вышэйшыя навучальныя ўстановы, з навуковымі ўстановамі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, галіновымі акадэміямі навук і іншымі дзяржаўнымі і недзяржаўнымі ўстановамі. Вышэйшым кіруючым органам акадэміі з’яўляецца агульны сход (канферэнцыя), які склікаецца не радзей аднаго разу ў год. У перыяд паміж сходам (канферэнцыямі) кіраўніцтва акадэміяй ажыццяўляе Прэзідыум на чале з прэзідэнтам акадэміі, які выбіраецца агульным сходам (канферэнцыяй) тэрмінам на 3 гады. Асновай арганізацыйнай структуры акадэміі з’яўляюцца яе навуковыя і абласныя (рэгіянальныя) аддзяленні.

Членства

Дзейснымі членамі акадэміі выбіраюць вядучых навукоўцаў, дактароў навук, якія працуюць у вышэйшых навучальных установах, узбагацілі навуку значнымі вынікамі, сфармавалі ўласныя навуковыя школы. Ганаровымі акадэмікамі абіраюцца ўкраінскія і замежныя навукоўцы, якія ўзбагацілі навуку працамі першараднага значэння, стварылі агульнапрызнаныя навуковыя школы і ўнеслі значны ўклад у развіццё вышэйшай адукацыі.

Аб грамадскім уплыве акадэміі сведчыць тое, што яе дзейснымі членамі з’яўляюцца С. М. Квіт (міністр адукацыі і навукі Украіны ў 2014-2016 гадах, дарадца прэзідэнта Украіны з 2016 года); М. В. Стрыха (намеснік міністра адукацыі і навукі Украіны ў 2008-2010 гадах і з 2014 года), рэктары такіх вядучых украінскіх ВНУ, як Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (Л. В. Губерскі), Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя В. Н. Каразіна (В. С. Бакіраў), Нацыянальны ўніверсітэт «Астрожская акадэмія» (І. Д. Пасечнік) і шэрагу іншых універсітэтаў, прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі медыцынскіх навук Украіны В. І. Цымбалюк, прарэктары многіх ВНУ, кіраўнікі навуковых устаноў і г.д. Прэзідэнт АН ВШУ А. Р. Наканечны з’яўляецца членам калегіі Міністэрства адукацыі і навукі Украіны. Дзейсныя члены акадэміі І. А. Анісімаў і А. П. Вараб’ёва сталі ў 2017 годзе членамі першага складу Навуковага камітэта Нацыянальнага савета Украіны па пытаннях развіцця навукі і тэхналогій.

Навуковыя аддзяленні

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нацыянальныя акадэміі
Катэгорыя·Нацыянальная акадэмія навук Украіны
Катэгорыя·Навуковыя арганізацыі паводле алфавіта