wd wp Пошук:

Анамбас

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Анамбас (індан.: Kepulauan Anambas) — архіпелаг у Паўднёва-Кітайскім моры. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Рыау. Агульная плошча — 637,1 км². Насельніцтва (2010 г.) — 37 493 чал.

Геаграфія

Анамбас уяўляюць сабою групу з 238 дробных астравоў, якія размешчаны ў Паўднёва-Кітайскім моры ў 350 км на паўночны захад ад вострава Калімантан, у 980 км на поўнач ад Джакарты, у 8955 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Астравы з’яўляюцца часткай кантынентальнага шэльфа. Утвораны каля 8 тысячагоддзя да н. э. у выніку павышэння ўзроўню акіяна. Узбярэжжа большасці астравоў атачаюць каралавыя рыфы. На шэльфе каля Анамбас знойдзены значныя запасы прыроднага газу.

Клімат трапічны вільготны. На астравах захаваліся густыя першародныя лясы. Жывёльны свет прадстаўлены мноствам птушак, яшчаркамі, марскімі чарапахамі.

Гісторыя

Дакладны час з’яўлення першых людзей на Анамбас не вядомы. У XVI — XVII стст. астравы занялі малайцы, перасяленцы з поўдня Малакскага паўвострава. Тут сфарміравалася манархічная дзяржава з цэнтрам на востраве Сіянтан. Яе ўладары былі сваякамі султанаў Джохар-Бару. Захавалася магільня аднаго з іх.

У 1949 г. астравы Анамбас увайшлі ў склад Інданезіі. У 1974 г. на іх з’явілася шмат бежанцаў з В’етнама, якія дабіраліся да далёкіх астравоў на звычайных лодках. Да 1992 г. большасць в’етнамцаў пакінула Анамбас, аднак засталіся нашчадкі ад сумесных шлюбаў і родавыя магільні.

Эканоміка

З-за геаграфічнай аддаленасці эканамічнае развіццё астравоў Анамбас адбываецца павольна. У апошнія дзесяцігоддзі найбольшую значнасць набыла здабыча прыроднага газу. Мясцовае насельніцтва традыцыйна займаецца земляробствам і рыбалоўствам. Улады імкнуцца развіваць турызм. На астравах пабудаваны аэрапорт.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Астравы Інданезіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы Паўднёва-Кітайскага мора
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна