wd wp Пошук:

Амяла белая

Амяла́ бе́лая, Амяла, Амела белая[3], Вяха[4] (Viscum album) — вечназялены паўпаразітны куст сямейства амяловых.

Арэал і экалогія

Мяжа распаўсюджання амялы на Беларусі пралягае прыкладна па лініі ЛідаГомель. Паразітуе на дрэвах: таполях, клёнах, соснах, вербах, бярозах, рабінах, пладовых дрэвах. Селіцца на верхавіне ці на галінах. Мае выгляд густога зялёнага куста. Утрымлівае клейкае рэчыва званае вісцынам. Птушкі ядуць ягады амялы, пасля чысцяць дзюбу ад наліплых рэштак расліны і гэткім чынам пераносяць зародышы амялы, і насенне, якое выдаляецца са страўніка з экскрэментамі.

Значэнне і выкарыстанне

З ягадаў амялы вырабляюць гэтак званы птушыны клей(руск.) бел., які ўжываецца ў паляванні на малых птушак. Экстракт з маладых лісцяў ужываюць для лячэння ранніх стадый гіпертанічнай хваробы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Санталавыя