wd wp Пошук:

Амхавая 2

Амхава́я 2[1] (трансліт.: Amchavaja 2, руск.: Амховая 2) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Падгор’еўскага сельсавета. Размешчана за 16 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі МагілёўКрычаў. Рэльеф раўнінны, на захад мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па шашы МагілёўСлаўгарад, якая праходзіць побач з вёскай.

Гісторыя

У 1858 годзе вёска (51 рэвізская душа) у Расійскай імперыі, у Чавускім павеце Магілёўскай губерні. Меўся шынок.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР.

З 20 жніўня 1924 года ў Лупалаўскім, з 2 сакавіка 1931 года ў Магілёўскім раёнах, з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я гг. вяскоўцы ўступілі ў калгас.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Магілёўскі» (цэнтр — в. Амхавая 1).

Планіроўка

Планіровачна складаецца з захаду кароткіх прамалінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і злучаных завулкамі. Забудавана двухбакова традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна
Катэгорыя·Падгор’еўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы