wd wp Пошук:

Амфібаліт

Амфібаліт (Італія)

Амфібалітметамарфічная горная парода, галоўнай складовай часткай якой з’яўляюцца рагавая падманка і плагіяклаз.

Уласцівасці і паходжанне

Амфібаліт часцей за ўсё бывае крышталічны-крупчасты зялёнага колеру. Утвараецца ў глыбінных метамарфічных катазоне і мезазоне з базальту, габро, мергелістых глін з малой колькасцю вапны, перыдататаў.

Мінеральны склад у працэнтах: амфіболы — 40; піраксены — 10; плагіяклаз — 40; мінералы-прымешкі — аўгіт, хларыт, гранат, дыяпсід, кварц, рудныя мінералы (ільменіт, магнетыт).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вырабныя камяні
Катэгорыя·Метамарфічныя горныя пароды
Катэгорыя·Абліцавальныя матэрыялы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле