wd wp Пошук:

Алі Хасан аль-Маджыд

Алі Хасан Абд аль-Маджыд ат-Тыкрыці (30 лістапада 194125 студзеня 2010) — іракскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, міністр абароны Ірака ў гады праўлення Садама Хусейна, яго стрыечны брат. У заходняй прэсе быў вядомы як Хімічны Алі (англ.: Chemical Ali). Прысуджаны да смяротнага пакарання праз павешанне за дачыненне да праграмы Анфаль (знішчэнне курдскага насельніцтва).

Біяграфія

Паводле афіцыйнай версіі Алі аль-Маджыд нарадзіўся ў 1941 г. у Тыкрыце, але дакладная дата яго нараджэння не ўстаноўлена. Як і яго стрыечны брат ён належаў да племя Абу Насір і рос у беднай сям’і. Ён працаваў на матацыкле кур’ерам і кіроўцам у іракскай арміі да таго часу, пакуль партыя Баас не захапіла ўладу ў 1968 годзе[3].

Абапіраючыся на падтрымку стрыечнага брата, Алі аль-Маджыд хутка падымаўся па кар’ернай лесвіцы. Пасля ўступлення ў партыю ён спачатку стаў памочнікам міністра абароны Ірака Хамадзі Шыхаба, затым кіраўніком урада ў бюро бяспекі. У 1979 годзе Садам Хусэйн уступіў на пасаду прэзідэнта краіны і Алі Хасан стаў адным з яго бліжэйшых ваенных саветнікаў.

29 сакавіка 1987 ён прызначаны генеральным сакратаром Паўночнага бюро партыі Баас з цэнтрам у Кіркуку, і ў яго руках была ўлада над элітнымі першым і пятым карпусамі іракскай арміі, дыслакаваныя адпаведна ў гарадах Кіркук і Эрбіль, а таксама Галоўным упраўленнем бяспекі і Галоўным упраўленнем ваеннай разаведкі. Фактычна аль-Маджыд стаў намеснікам Садама Хусейна на поўначы краіны. У дакладзе Human Rights Watch «Генацыд у Іраку» прыводзяцца два дакументы, якія вызначаюць асаблівыя паўнамоцтвы Алі. Дзякубчы гэтаму ён правёў кампанію «Анфаль» і шэраг іншых ваенных аперацый супраць курдскіх сераратыстаў, выкарыстоўваючы ўсе ўзброеныя сілы і ўсе часткі спецыяльнага прызначэння, якія былі дыслакаваныя на поўначы краіны[4].

Вельмі хутка ваенныя аперацыі ператварыліся ў ці ледзь не мэтанакіраванае знішчэнне курдскага насельніцтва. Перыядычна, падчас такіх мерапрыемстваў ужывалася хімічная зброя, за што заходнія СМІ ахрысцілі палітыка «Хімічны Алі».

У гады вайны ў Персідскім заліве ўзначаліў Мухафазу Кувейт, створаны на месцы Каралеўства Кувейт. Ён пераназваў захопленую тэрыторыю ў новую правінцыю Ірака — Садамія. У верасні Аль-Маджыд прыняў указ, па якім усе будынкі з эмблемай або карцінамі кувейцкага эміра павінны быць спалены, а ўладальнікі арыштаваныя. Кувейтцам забаранілі насіць і адрошчваць бароды[5]. Пасля паразы тут іракскіх войскаў ў Іраку адбылася хваля паўстанняў шыітаў і курдаў, жорстка падушаных пад кіраўніцтвам аль-Маджыда.

У лістападзе 1990 г. ён быў прызначаны на пасаду міністра ўнутраных спраў. А ў 19911995 гадах — міністр абароны, член Савета рэвалюцыйнага камандавання, узначальваў мясцовы райкам партыі. Хімічны Алі страціў пасаду міністра абароны, пасля таго як Садам даведаўся, што той займаўся незаконнай кантрабандай збожжа ў Іран. У снежні 1998 года, аднак, ён быў прызначаны камандзірам паўднёвых раёнаў Ірака.

Незадоўга да амерыканскай агрэсіі супраць Ірака Садам прызначыў стрыечнага брата камандаваць Паўднёвай ваеннай акругай. Падчас апошняй вайны Алі некаторы час кіраваў абаронай горада Басры. Кіраваў досыць паспяхова — прынамсі, брытанцы не маглі ўзяць Басру некалькі тыдняў. Акрамя таго, Аль-Маджыд прадухіліў паўстанне шыітаў, на якое ў пачатку аперацыі супраць Садама Хусейна вельмі разлічвалі амерыканцы.

Паводле некаторых звестак, Аль-Маджыд камандаваў атрадамі партызан на поўдні Ірака пасля поўнай акупацыі краіны, Аднак у жніўні Алі Хасан быў злоўлены[6]-6).

Над палітыкам пачалося зацяжное следства па справе аб яго злачынствах. Усяго было вынесена чатыры смяротных приновра, апошняе з якіх у студзені 2010. У панядзелак 25 студзеня 2010 года Алі Хасан аль-Маджыд быў павешаны ў Багдадскай турме. Пахаваны ў родным паселішчы Садама Хусейна Аль-Аўджа недалёка ад яго магілы[7].

Недастверныя паведамленні аб гібелі

Па сцвярджэнні брытанскага камандавання, у 9.30 раніцы 4 красавіка 2003 года падчас абстрэлу Басры па доме аль-Маджыда была нанесеная серыя ўдараў ракетамі з лазерным навядзеннем, а сам загінуў. 7 красавіка паведамлялася таксама, што было знойдзена цела генерала[8], аднак ніякіх доказаў гібелі Алі прадстаўлена не было. Пазней медсястра адной з бальніц Багдаду прызналася, што аль-Маджыд знаходзіцца ў шпіталі, дзе жартуе з персаналам. Потым ён збег з бальніцы. Пазней сталі прыходзіць паведамленні і аб палоне Алі аль-Маджыда. Першапачаткова аб захопе Аль-Маджыда паведамлялася ўжо ў красавіку 2003 пасля бамбардзіроўкі яго дома ў Басры. Аднак, гэтая інфармацыя так і не пацвердзілася. Зрэшты, генерал даволі хутка зразумеў, што супраціўляцца войскам кааліцыі іракцы доўга не змогуць і палічыў за лепшае знікнуць, імітаваўшы ўласную гібель. Неўзабаве пасля паведамлення аб гібелі Аль-Маджыда з’явіліся сведкі, якія сцвярджалі, што бачылі яго цалкам жывым і здаровым. Амерыканцы, у сваю чаргу, заяўлялі, што ўпэўненыя ў гібелі «Хімічнага Алі» на 99%, аднак пошукаў генерала не спынялі[6]-6).

Гл. таксама

Зноскі

  1. ‘Chemical Ali’ executed in Iraq after Halabja ruling // BBC News — 2010.
  2. Ali Hasan al-Majid // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Patrick Cockburn. Chemical Ali: The end of an overlord(нявызн.), ‘The Independent’ (25 чэрвеня 2007). Архівавана 8 ліпеня 2008.
  4. Архивированная копия(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2008. Праверана 5 лютага 2008.
  5. Butcher Ali one of Iraq’s ‘dirty dozen’
  6. 1_6-0) 2_6-1) Двоюродный брат Саддама Хусейна скоро будет казнен(нявызн.). Эхо Москвы (29 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2012. Праверана 12 жніўня 2010.
  7. Вести.Ru: Химический Али похоронен рядом с Саддамом Хусейном
  8. Газета.Ru — Труп „Химического Али“ найден британцами в Басре Архівавана 11 студзеня 2012.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 25 студзеня
Катэгорыя·Палітыкі Ірака
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Члены іракскага аддзялення партыі Баас
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тыкрыце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены сям’і Садама Хусейна
Катэгорыя·Пакараныя смерцю ваенныя злачынцы
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Удзельнікі Іракскай вайны
Катэгорыя·Пакараныя смерцю палітыкі
Катэгорыя·Памерлі ў Багдадзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада