wd wp Пошук:

Аляксей Рыгоравіч Родзін

Аляксей Рыгоравіч Родзін (руск.: Алексей Григорьевич Родин; 17 лютага 1902, с. Зуева, Цвярская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Асташкаўскі раён, Цвярская вобласць, Расія) — 27 мая 1955, Масква, СССР) — савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У Чырвонай Арміі з 1920 г. Прымаў удзел у Грамадзянскай вайне. У 1926 г. уступіў ва УКП(б) і скончыў Маскоўскую артылерыйскую школу. У 1937 г. скончыў Ваенную акадэмію механізацыі і матарызацыі РСЧА. У 1938 г. атрымаў званне палкоўніка. У якасці начальніка аўтабранетанкавай службы 50-га стралковага корпуса ўдзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне. У ліпені 1940 г. быў прызначаны на пасаду камандзіра танкавага палка, у сакавіку 1941 г. — на пасаду намесніка камандзіра танкавай дывізіі.

З верасня 1941 г. Родзін камандаваў 124-й танкавай брыгадай, затым у маі 1942 г. быў прызначаны на пасаду намесніка камандуючага 54-й арміяй па танкавым войскам. У складзе 5-й танкавай арміі 26-й танкавы корпус (са снежня 1942 г. — 1-ы гвардзейскі), якім з чэрвеня 1942 г. камандаваў генерал-маёр Родзін, вызначыўся падчас Сталінградскай наступальнай аперацыі: быў ўведзены ў прарыў 20 лістапада 1942 г., танкавы корпус Радзіна авалодаў хутарам Калач-на-Доне і спрыяў акружэнню Сталінградскай групоўкі вермахта.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 лютага 1943 г. пад мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, Аляксею Рыгоравічу Радзіну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 783).

Пасля заканчэння аперацыі «Уран» да 9 верасня 1943 г. генерал-лейтэнант Родзін камандаваў 2-й танкавай арміяй у шэрагу аперацый (у т.л. ў Сеўскай аперацыі), а затым камандаваў бранетанкавымі і механізаванымі войскамі Заходняга і 3-га Беларускага франтоў. Прымаў удзел у Курскай бітве, у Беларускай наступальнай аперацыі і Усходне-Прускай аперацыях.

Пасля вайны генерал-палкоўнік танкавых войск працягнуў службу ва Узброенных Сілах СССР, пры гэтым займаў пасаду камандуючага бранетанкавымі і механізаванымі войскамі, з ліпеня 1945 па кастрычнік 1946 гг. — Баранавіцкай ваеннай акругі, а з сакавіка 1947 г. — Прыкарпацкай ваеннай акругі. У 1949 г. быў прызначаны на пасаду начальніка ўпраўлення баявой падрыхтоўкі бранетанкавых і механізаваных войск Узброеных Сіл СССР.

У 1953 г. скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба імя К. Я. Варашылава і пакінуты старэйшым выкладчыкам у гэтай акадэміі. У кастрычніку 1954 г. генерал-палкоўнік танкавых войск Родзін звольнены ў запас.

Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Зноскі

  1. 1 2 Родин Алексей Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Памерлі 27 мая
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цвярской вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асташкаўскім павеце
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Камандзіры брыгад у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Генерал-палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Выкладчыкі Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных