wd wp Пошук:

Аляксей Пятровіч Груца

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Груца. Аляксей Пятровіч Груца (9 мая 1924, вёска Пішчыкі, Сваташыцкая воласць, Горацкі павет, Смаленская губерня — 27 лютага 2017, Мінск) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1969), прафесар (1971). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).

Біяграфія

Пасля заканчэння ў 1941 г. 1-ай Дубровенскай сярэдняй школы працаваў па гаспадарцы, а ў лютым 1944 года быў вывезены немцамі на прымусовыя работы ў Германію, адкуль быў вызвалены англійскімі войскамі ў красавіку 1945 года. З верасня 1945 да красавіка 1947 г. знаходзіўся на службе ў арміі, пасля завяршэння якой вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Удзельнічаў у дыялекталагічных экспедыцыях па збіранні матэрыялаў для Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы. Пасля заканчэння інстытута працаваў настаўнікам у г. Мінску і абараніў дысертацыю кандыдата філалагічных навук.[2]

У 1957 г. перайшоў на працу ў Інстытут мовазнаўства ў групу па ўкладанні «Беларуска-рускага слоўніка» (1962) і па стварэнні «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы». За гэту працу ў ліку іншых сааўтараў у 1971 годзе была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. У 1969 годзе Аляксей Груца пспяхова абараніў доктарскую дысертацыю.[3]

З верасня 1969 года Аляксей Груца працаваў у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, спачатку на пасадзе прафесара, пазней — загадчыка кафедры.

Творчасць

Кола цікавасцей Аляксея Груцы — сінтаксіс беларускай мовы, дыялектная лексіка, гісторыя мовы, лексікаграфія, параўнальна-гістарычныя даследаванні, розныя ўзроўні моўнай сістэмы беларускай, рускай і стараславянскай моў, напісаў і апублікаваў каля 150 навуковых і метадычных прац па разнастайных пытаннях беларускага мовазнаўства, у тым ліку ў замежных выданнях «Slawia orientalis» (Warszawa), «Slavia» (Praha), «Slavica Slovaca» (Bratislava). Сааўтар фундаментальнай працы «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1969), шматтомнага «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», пяцітомнага «Лексічнага атласа беларускай мовы» (1993—1997).

Узнагароды

Разам з іншымі супрацоўнікамі Інстытуту мовазнаўства адзначаны ў 1971 годзе Дзяржаўнай прэміяй СССР за шэраг калектыўных прац па беларускай лінгвагеаграфіі: «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—1969).

Сям’я

Кнігапіс

Зноскі

  1. https://wikidata-externalid-url.toolforge.org/?p=1207&url_prefix=http://nukat.edu.pl/aut/&id=n2010052801
  2. Груца, Аляксей. Гісторыя складаных форм будучага часу ў беларускай мове: дысертацыя кандыдата філалагічных навук / АН БССР. Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мінск, 1956. — 233 с.
  3. Груца, Аляксей. Развіцце складаназалежнага сказа ў беларускай мове: дысертацыя доктара філалагічных навук / АН БССР. Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мінск, 1968. — 534 с.
  4. Груца, Сяргей Аляксеевіч. Паўправаднікі монакрышталі. Аптычныя ўласцівасці.. — 1996.
  5. Иоффе, Э. Г. Педогогические династии: династия Груцо. // Адукацыя і выхаванне : Навукова-тэарэтычны і навукова-метадычны часопіс. — 2018. — № 5. — С. 71—74.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 27 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў