У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Федчанка. Аляксей Паўлавіч Фе́дчанка (7 (19) лютага 1844, Іркуцк — 3 (15) верасня 1873, ледавік на Манблане, Альпы) — рускі вучоны-натураліст, падарожнік, даследчык Сярэдняй Азіі.
У 1864 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. У 1868—1871 гадах падарожнічаў Туркестане і нізоўях ракі Сырдар’я. Займаўся даследаваннямі Алайскай і Ферганскай далін, адкрыў і даследаваў Заалайскі хрыбет. Стварыў першую араграфічную схему горнай сістэмы Гісара-Алая. У 1872 годзе А. П. Федчанка выехаў у Францыю, затым у Лейпцыг, пабываў у Швейцарыі.
У верасні 1873 года з двума праваднікамі падняўся на адзін з ледавікоў Манблана (фр.: Col du Géant), дзе загінуў падчас буры. Пахаваны на могілках у Шамані (Францыя) ля падножжа Манблана.
Асноўныя працы А. П. Федчанкі былі сістэматызаваны і надрукаваны пасля яго смерці пад назвай «Падарожжа ў Туркестан А. П. Федчанкі».
У гонар А. П. Федчанкі названы ледавік на Паміры , астэроід 3195 і род вос Fedtschenkia.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксей Паўлавіч Федчанка